RUS ENG

Iнтэлектуальная змена у «Брыганцiне»

Традыцыйна на адкрыццё лiпеньскай змены у спартыуна-аздарауленчым комплексе "Брыганцiна", якая пачынаецца 13 лiпеня, прыязджае мiнiстр адукацыi, рэктар БДУ i iншыя паважаныя людзi , i якраз у гэты час ужо семы год за партам пачынае сваю работу Рэспублiканская летняя навукова - даследчая школа вучняу i настаунiкау . Такой увагай не можа похвалiцца нiводная змена у любым лагеры рэспублiкi. Гэты гонар яе удзельнiкi — школьнiкi i ix педагогi — сапрауды заслужылi. Адны — сваiмi перамогамi на рэспублiканскiх i мiжнародных навукова - практычных канферэнцыях, алiмпiядах, турнiрах юных матэматыкау i фiзiкау, а другiя тым, што рыхтуюць для нашай краiны iнтэлектуальную элiту.

Пропуск — дыплом пераможцы

У гэтым годзе Рэспублканская летняя навукова-даследчая школа вучняу i настаунiкay пачала сваю работу у 16 раз. Сем aпoшнix гадоу яна ладзiцца пад ветразем САК Белдзяржунiверciтэта "Брыганцiна". "Брыганцiна" для правядзення Рэспублiканскай летняй даследчай школы была абрана невыпадкова: менавiта выкладчыкам БДУ, а дакладней, Барысу Валянцiнавiчу Задворнаму, намеснiку дэкана факультэта прыкладной матэматыкi i iнфарматыкi БДУ, належыць iдэя яе стварэння. Барыс Валянцiнавiч — нязменны яе кiраунiк, а таксама адзiн з выкладчыкау школы. Менавiта Барыс Валянцiнавiч сабрау творчых педагогау, як i я, як ён, былi перакананы у тым, што дзяцей да даследчай дзейнасцi трэба далучаць яшчэ са школьнай парты.

Першыя летнiя навуковыя школы праходзiлi у Лужасне, пад Вiцебскам. У першы год, у жнiyнi 1995 года, у ей прынялi удзел 65 школьнiкау i 30 педагогау. Хутка слава пра незвычайную школу разнеслася па усёй рэспублiцы, i жадаючых у ей пазаймацца стала вельмi шмат. Давялося увесцi адборачны конкурс. У якасцi пропуску у школу прымалiся дыпломы рэспублiканскай навукова-практычнай канферэнцыi, турнiрау юных фiзiкау i матэматыкау, а праз некаторы час i рэспублiканскiх алiмпiяд. 3 1995 па 2010 год адбылося 15 рэспублканскix летнiх навукова-даследчых школ для вучняу i настаунiкау. Працягласць кожнай школы складала ад 16 да 18 дзён. За 15 гадоу у школе пабывалi больш за 1800 школьнiкау, а таксама каля 170 педагогау i лепшых студэнтау ВНУ.

Як толькi навуковая летняя школа абсталявалася у "Брыганцiне", да яе сталi далучацца iншыя лагеры, арыентаваныя да работу з таленавiтай моладдзю. Першым i пры школе свой фiзка-матэматычны лагер адкрыла сталiчнае упрауленне адукацьй, за iмi — Мiнскае абласное. А з гэтага года у Рэспублiканскую летнюю навуковую школу стaлi прымаць дзяцей нават з пяцi гадоу! У асноуным гэта дзецi работнiкау БДУ, бо "Брыганцiна" належыць гэтаму унiверсiтэту. А, як вядома, для многiх супрацоунiкау БДУ, асаблiва тых, хто працуе у прыёмнай камiсii, лiпень — "гарачая пара".

Як адзначае кipayнiк школы Барыс Валянцiнавiч Задворны, пэуныя сумненнi наконт малышоу у школе выказвалi многiя педагогi, але яму самому гэтая iдэя вельмi iмпануе. Многiя школы Miнска зараз пачынаюць работу па развiццi здольнасцей у дзяцей навыкау мыслення менавта з пяцi гадоу. Ёсць такi станоучы вопыт у 139-й i 222-й сталiчных школах. У Мiнскай вобласцi увогуле два гады праводзiцца конкурс даследчых работ дашкольнiкау i малодшых школьнiкау "Я — даследчык". Барыс Валянцiнавiч лiчыць, што выдатна, кaлi работа з дзецьмi пачынаецца у такiм юным узросце, значыць, можна спадзявацца, што вынiкi будуць яшчэ вышэйшымi. Таму з вялiкай верагоднасцю малышы пры рэспублканскай школе будуць працаваць па сваей асобнай праграме.

У гэтым годзе усяго у Рэспублiканскай летняй школе адпачывалi i навучалiся 300 дзяцей. 3 ix непасрэдна у Рэспублканскай навукова-даследчай школе — 220, шостым Miнскiм гарадскiм фiзка-матэматычным лагеры — 80 i другiм Miнскiм абласным фiзiка-матэматычным лагеры — 25 дзяцей.

Як адзначыла Таццяна Сяргееуна Пралiска, начальнiк аддзела фiзiка-матэматычных дысцыплiн Мiнскага абласнога iнстытута развiцця адукацыi, а таксама член аргкамiтэта рэспублканскай школы i яе педагог, конкурс жадаючых трапiць у летнюю школу у "Брыганцiне" сярод школьнiкау Мiнскай вобласцi дастаткова высокi. Дзецi ведаюць пра школу, бо узаемадзейнiчаюць з яе педагогaмi падчас абласных тypнipay юных фiзiкау i матэматыкау, абласной навукова-практычнай канферэнцыi, на алiмпiядах. Для таго каб задаволiць жаданнi як мага большай колькасцi таленавiтых дзяцей, упрауленне адукацыi Мiнскай вобласцi i Miнскi абласны iнстытут развiцця адукацыi сумесна з кiраунiцтвам даследчай школы прынялi рашэнне у рамках Рэспублканскай летняй школы адкрыць свой лагер. Правiльнасць такога рашэння была пацверджана вельмi хутка. У гэтым годзе на мiжнароднай фiзiчнай алiмпiядзе сярэбраны медаль заваявау Аляксей Miгyцкi, вучань гiмназii № 1 Барысава, якi у мiнулым годзе прымау удзел у лагеры i лiчыць, што у "Брыганцiне" у таленавiтых педагогау i такiх жа дзяцей ён сапрауды многаму навучыуся.

Па меркаваннi Б.В.Задворнага, кaлi б iншыя рэгiёны па прыкладзе Мiнскай вобласцi узялiся арганiзоуваць у рамках Рэспублiканскай летняй навуковай школы свае лагеры для здольных дзяцей, то гэта было б толькi на карысць iм caмiм, бо яны б мелi кожны год гарантаваную колькасць месцау. У рэспублканскую школу запрашаюцца дзецi не па роунай колькасцi з рэгiёнау, а у залежнасцi ад cвaix вынiкау. Безумоуна, у арганiзацыi такога лагера павiнны быць зацiкаулены caмi рэгiёны.

На гэты час наша Рэспублiканская навукова-даследчая школа ужо дауно выйшла за межы рэспублiканскай. Не першы год у яе прыязджаюць школьнiкi з таганрогскага лiцэя (Pacia) i матэматычнага клуба Парыж Сюд 11 (Францыя). У гэтым годзе у першыню прыехау адзiн прадстаунiк з Лiтвы, так бы мовiць "у разведку". Выказваюць цiкавасць да нашай школы таксама балгары, казахi. Ужо дауно ей можна было абзавесцiся статусам мiжнароднай, але, як з усмешкай зауважае яе кiраунiк Б.В. Задворны, мы за гэтым не гонiмся.

Заняткi праходзяць пры аншлагах

Жыццё у "Брыганцiне" на час работы там Рэспублiканскай даследчай школы насычанае, актыунае, поунае адкрыццяу. Дырэктар САК "Брыганцiна" Уладзiмip Аляксандравiч Палякоу перажывае, што дзецям з-за заняткау няма часу адпачыць. Ён заклапочаны тым, каб юныя iнтэлектуалы змаглi за кароткi час знаходжання у лагеры не толью даведацца аб нечым новым па cвaix любiмых прадметах, а таксама адпачыць, умацаваць здароуе. Настаункi школы на тое толькi усмiхаюцца: "Невядома, хто яшчэ каго прымушае працаваць!" Якраз педагогi з-за дзяцей не ведаюць спакою, бо у тых сто тысяч пытанняу, прапаноу па рашэннi задачы, правядзеннi эксперымента, бо яны якраз мэтанакiравана прыехалi у "Брыганцiну" вучыцца. За 18 дзён работы школы яны iмкнуцца паспець зрабiць многае — павучыцца, адпачыць, павесялiцца.

Кожная ранiца у школе пачынаецца з заняткау, як i я працягваюцца не больш як тры гадзiны. Далей праходзяць розныя спартыуныя, мастацкiя i iншыя мерапрыемствы.

Heкaлi у "Брыганцiне" вялася размова пра неабходнасць будаунiцтва вучэбных памяшканняу, але пакуль з месца гэтае пытанне не кранаецца. Дэфiцыт вучэбных памяшканняу — гэта адна з праблем летняй школы. Дакладней, такiя у "Брыганцiне" адразу не прадугледжвалiся, таму дзецi займаюцца усюды, дзе толькi ёсць месца паставiць стол, крэслы. Гэта можа быць як пакой, так i балкон, i альтанка, i бiльярдны пакой.

Другая праблема школы — абсталяванне. Лягчэй у гэтым сэнсе матэматыкам. Iм для заняткау усяго толькi i трэба, што крэйда i дошка. Для iнфарматыкау жа спецыяльна на змену у "Брыганцiну" завозiцца з БДУ камп'ютарны клас: 12 камп'ютарау i сервер. "Нам бы яшчэ Iнтэрнэт", — зауважаюць юныя iнфарматыкi . Ix можна зразумець, бо сёння без Iнтэрнэту як без рук. Ведаючы такую сiтуацыю, дзецi прыязджаюць са сваiм нэтбукамi , ноутбукамi , карыстаюцца iнтэрнэтам праз мабiльныя тэлефоны. Што тычыцца iншых дысцыплiн — фiзкi, астраномii , то неабходнае абсталяванне, прылады для заняткау прывозяць у школу caмi выкладчыкi.

Але кaлi бачыш, з якiм азартам дзецi вучацца у летняй школе, становiцца зразумела, што камфортныя умовы — гэта другаснае для ix. Важна, каб былi добрыя выкладчыкi i каб праграма навучання была цiкавай. А гэта у школе усё сапрауды ёсць. Педагогi кожны год iмкнуцца нечым новым здзiвiць cвaix выхаванцау, таму да чарговай летняй навуковай школы рыхтуюцца задоуга i дэталёва.

Арганiзацыяй усяго вучэбнага працэсу у летняй навуковай школе (а гэта размеркаванне заняткау, аудыторый) займаецца Леанiд Iванавiч Лаурыновiч, старшы выкладчык факультэта прыкладной матэматыкi i iнфарматыкi БДУ. Усе педагогi летняй школы прадстауляюць яму загадзя напiсаныя праграмы заняткау з дзецьмi, якiя ён аб'ядноувае i складае агульны расклад.

"Сёлета толькi педагогi, якiя займалiся з малодшымi школьнкамi, упершыню прадставiлi сваю праграму, — расказвае Леанiд Iванавiч Лаурыновiч, — а праграмы па iншых предметах — матэматыцы, фiзiцы, астраномii, iнфарматыцы, псiхалогii ужо у нас апрабаваны, толькi з году у год мяняюцца пэуныя тэмы i задачы. Мы дзелiм дзяцей па узроунi падрыхтоукi: хто жадае займацца толью алiмпiяднымi задачамi i хто ужо дасягнуу у гэтай справе пэуных вынiкау i жадае яшчэ большага. 3 першай групай прасцей. Ёсць набор матэрыялау, як i я рыхтуюць дзяцей да рашэння алiмпiядных задач. Для старэйшых i вопытных дзяцей тэмы штогод мяняюцца. Чытаць для ix лекцы i мы запрашаем пераможцау алiмпiяд розных гадоу.

Натуральна, што за 15—18 дзён работы школы нельга падрыхтаваць алiмпiяднiка. Мы паказваем дзецям задачы, якiя павiнны умець рашаць людзi , якiя жадаюць удзельнiчаць у алiмпiядах, а далей яны ужо caмi працуюць у патрэбным кiрунку.

Сярод старшакласнiкау у нас з6ipaецца сапрауды моцная трупа. Гэта прызёры рэспублiкi i удзельнiкi мiжнародных алiмпiяд, турнiрау. Вось толькi у панядзелак наша каманда вярнулася з мiжнароднай алiмпiяды па матэматыцы, а ужо у ауторак Аляксей Iванiн, сёлетнi бронзавы прызёр, выпускнк сярэдняй школы №41 Мiнска, знаёмiу удзельнiкау нашай школы з заданиям i гэтага года на мiжнароднай алiмпiядзе".

Для самых маленькiх школьнкау i тых, хто яшчэ у гэтым годзе пойдзе у школу, у летняй школе праводзяцца камбiнаваныя заняткi па чытаннi, мове i прадмеце. "Чалавек i свет", таксама асобна цыкл заняткау па выявленным мастацтве.

У падрыхтоуцы лекцый, семiнарау у летняй школе удзельнiчаюць каля 50 выкладчыкау ВНУ, а таксама школьныя настаунiкi, студэнты. Некаторыя прыязджаюцьу "Брыганцiну" на дзень-два для таго, каб пачытаць лекцыю па пэунай тэме, iншыя працуюць усю змену.

"У нас альбо адзiн раз прыexaлi i больш не прыязджаюць, альбо, як кажуць, прыязджаюць на усё жыццё", — адзначае Л.I. Лаурыновiч. Сярод апошнix — наступныя педагогi : Барыс Валянцiнавiч Задворны, Леанiд Iванавiч Лаурыновiч, Mixiл Iванавiч Навумiк, Давiд Юр'евiч Змяйкоу, Барыс Барысавiч Камракоу, Алег Аляксеевiч Iльюценка, Юрый Уладзiмiравiч Развiн, Таццяна Сяргееуна Пралiска, Анжалiка Iванауна Лапо, Таццяна Яугенауна Максiменка, Валерый Мiкалаевiч Калiнчук, Уладзiмiр Мiхайлавiч Котау, Наталля Аляксандрауна Kapповiч. Як прызнауся Яраслау Задворны, студэнт ФПМI , якi упершыню тpaпiу у Рэспублканскую даследчую школу яшчэ дашкольнкам: "Я сам у сябе пытаюся, што мяне вабiць у "Брыганцiне", i даць дакладны адказ на гэта не магу. Але уявiць сабе, што летам у "Брыганцiну" не прыеду, таксама не магу".

Большасць студэнтау, якiя прыязджаюць на работу у "Брыганцiну", — гэта якраз выхаванцы летняй навуковай школы. Як зауважыу Л. I .Лаурыновiч, ycix жадаючых студэнтау яны на работу не бяруць, а праводзяць адбор: хто можа працаваць важатым, а хто можа праводзiць заняткi.

На некаторыя лекцыi, семiнары i практычныя збiраецца столька жадаючых, што арганiзатары школы у такiм разе праводзяць ix у актавай зале "Брыганцiны". Дзецi расказвалi, што кaлi у школу прыязджае загадчык кафедры фiзiкi Лiцэя БДУ Леанiд Рыгоравiч Марковiч са сваей лекцыяй-выступленнем пра фiзiчныя цацкi, то самыя лепшыя месцы у зале займаюцца за некалькi гадзiн да пачатку лекцыi, якая звычайна праходзiць пры поуным аншлагу, як сапраудны паказ.

Фiзматбойка i фiзматбаi

У праграме работы летняй навуковай школы не толькi заняткi. Шмат яшчэ цiкавых гульняу, спаборнiцтвау, якiя таксама палюбiлi дзецi i з нецярпеннем ix чакаюць, рыхтуюцца да ix. А гэта вечар знаёмствау, прэс-канферэнцыя. Як на сапрауднай прэс-канферэнцыi, дзецi могуць задаць пытанне любому педагогу школы. Пытаны бываюць самыя розныя. Дзецям цiкава, як вучылiся у школе ix выкладчыкi, якiмi урауненнямi яны карыстаюцца пры рашэннi пэунай задачы. I асобна дзецi спыталiся у Барыса Валянцiнавiча Задворнага, цi стане калi-небудзь рэспублiканская школа круглагадовай. I хоць гэтае мерапрыемства так сур'ёзна называецца — "Прэс-канферэнцыя", на самай справе падчас яго правядзення у зале гучыць шмат жартау. Выкладчык i таксама крэатыуныя людзi i умеюць весела i з гумарам расказаць пра сябе, свае захапленнi i навуковыя iнтарэсы.

Амаль штогод, акрамя традыцыйных конкурсау, гульняу, у летняй школе прыдумваюцца новыя, як, напрыклад, гульня "Пошук нaпiткy бадзёрасцi", фiзмат-бойка. Фiзматбаi — гэта традыцыйная гульня у летняй школе, а вось фiзматбойка узнiкла толькi у мiнулым годзе. Фiзматбойка — для вучняу малодшых класау, ад фiзматбою яна адрознiваецца тым, што калi на баях яго удзельнiкi загадзя атрымлiваюць заданнi, то на фiзматбойках — ужо падчас самой гульнi. Жадаючых паудзельнiчаць як у бойцы, так i у баях, было сапрауды шмат. У апошнiм прыняло удзел 12 каманд.

У гульнi "Пошук нaпiткy бадзёрасцi" таксама мaглi удзельнiчаць дзецi розных узростау. Яны атрымлiвалi заданнi у канвертах, павiнны былi ix выканаць, толькi пасля мaглi знайсцi наступны канверт — i так, пакуль не даходзiлi да апошняга канверта, якi указвау на месца, дзе знаходзiцца напiтак бадзёрасцi. Пытаны, якiя змяшчалiся у канвертах, былi самыя розныя, як творчыя, так i практычныя. Напрыклад, як з дапамогай лiнейкi вызначыць дыяметр мяча. Гульня прайшла весела, i у канцы усе удзельнiкi атрымaлi не толькi напiтак бадзёрасцi — сок, a i добры настрой.

У мiнулым годзе у летняй школе была апрабавана гульня "Што? Дзе? Калi?". Тады яе iнiцыятар i арганiзатар Яраслау Задворны сумнявауся: цi "прыжывецца", цi знойдуцца жадаючыя у ей удзельнiчаць? Па вынках гульнi гэтага года можна упэунена сказаць, што i "прыжывецца", i будзе адной з любiмых. Сёлета паудзельнiчаць у гульнi "Што? Дзе? Kaлi?" запiсалася 20 каманд, а гэта па колькасцi дзяцей якраз палова школы. I якiм было здзiуленне, калi гульню выйграла самая малодшая каманда з шостага атрада "Суперпупсы".

Калi у школе працавау Уладзiмiр Тадзьевiч Вяльчынскi, ён любiу паспаборычаць з дзецьмi у шашкi i шахматы. У мiнулым годзе якраз напярэдаднi адкрыцця летняй школы Уладзiмiра Тадзьевiча не стала. Яго калегi i дзецi палiчылi, што хоць ix сябра i настаунiка ужо няма побач з iмi, але традыцыя працягнецца, цяпер у школе будуць ладзiцца шашачна-шахматныя турнiры на кубак iмя Вяльчынскага.

I канечне, не можа летнiк быць без песень, спартыуных гульняу. Iх было сапрауды шмат. Арганiзоуваючы традыцыйны для "Брыганцiны" фестываль мастацтвау, paбoтнiкi лагера перажывалi, што юнымi нтэлектуалам не да спевау i танцау, i памылiлiся. Як кажуць, калi чалавек таленавiты, то ён таленавiты ва yciм. Дзецi прыдумалi столькi нумароу мастацкай самадзейнасцi, што фестываль працягвауся не традыцыйныя тры гадзiны, а чатыры.

Варта зауважыць, што дзяцей якiя паспелi паудзельнiчаць ва ycix мерапрыемствах, што праводзiлicя у тую змену у "Брыганцiне", аказалася не так мала.

Даследчая работа за 15 дзен

Навукова-практычная канферэцыя — гэта i заключнае мерапрыемства школы, i разам з тым пачатак работы па новым даследаваннi для многiх дзяцей. Менавiта з "Брыганцiны" нярэдка паходзяць тыя навуковыя даклады, якiя затым становяцца пераможцамi на рэспублiканскай навукова-практычнай канферэнцыi, а таксама на мiжнароднай. Што адметна, звычайна дзецi з гарадскога лагера фiзiкay i матэматыкау не вельмi цiкавiлiся навукова-практычнай канферэнцыяй, для ix у канцы работы школы арганiзоувалiся прадметныя алiмпiяды, але у гэтым годзе i яны пажадaлi прадставiць свае даследаваннi.

Секцыя матэматыкi на навукова-практычнай канферэнцыi летняй школы заусёды была самай вялiкай. Сёлета на ей, напрыклад, было праслухана 24 даклады. А у гэтым годзе немаленькай аказалася секцыя фiзiкi — 18 дакладау. Таксама свае даследаваннi на канферэнцы i прадставiлi юныя iнфарматыкi — 15 дакладау, юныя астраномы — 4 даклады, i тыя, хто цiкавiцца пciхалогiяй, — 4 даклады.

Праслухаць усе даклады за адзiн дзень не уяуляецца магчымым i па прычыне ix вялiкай колькасцi, i з-за адсутнасцi памяшканняу, дзе можна было б праводзiць абарону навуковых работ, таму канферэнцыя праходзщь звычайна два днi.

Як расказала Анжалiка Iванауна Лапо, выкладчык iнфарматыкi Лiцэя БГУ, толькi адзiн вучань (з 23-х, якiя наведвалi заняткi па iнфарматыцы у гэтым годзе у школе) не удзельнiчау у напiсаннi навуковага даклада. А звычайна жадаючых прадэманстраваць свае навуковыя здольнасцi сапрауды шмат. Педагогi традыцыйна рыхтуюць для дзяцей тэмы для даследаванняу i прапаноуваюць ix у пачатку работы школы. Дзецi могуць з ix выбiраць, а могуць i прапаноуваць свае.

На секцыi " Iнфарматыка" на канферэнцыi было адзначана дзве работы. У старшай групе лепшай была прызнана работа вучняу 10 класа сярэднiх школ № 13 Жлобiна i № 166 Мiнска Паула Лiтвiнкi i Станiслава Камлюка "Тайм-менеджмент", а у малодшай групе — вучня 7 класа гiмназii № 8 Вiцебска Аляксея Даугаля распрацоука гульнi "Карабель на мiнах". Гульня была адразу апрабавана важатым атрада, у якiм знаходзiуся Аляксей, i, што адметна, з першага разу дзiцячую гульню яму прайсцi не удалося.

Iдэя стварыць тайм-менеджмент узнiкла у хлопцау тады, калi яны сядзелi на занятках па пcixaлoгii i слухалi пра арганiзацыю працоунага часу. Гэтая тэма дауно хвалявала хлопцау, вось яны i вырашылi зрабiць праграму, якая дазваляла б арганiзаваць рабочы час эфектыуна. Цiкава, што кaлi яны пicaлi сваю праграму, то выкарыстоувал i яе прынцып, таму кожных 25 хвiлiн paбiлi перапынкi.

Kipayнiк секцыi матэматыкi Леанiд Iванавiч Лаурыновiч патлумачыу: "У першы дзень на канферэнцыi былi прадстаулены даклады сярэдняга узроуню, над якiмi яшчэ варта папрацаваць. У другi дзень мы iмкнёмся ставiць работы, якiя могуць прэтэндаваць на удзел у Miжнароднай канферэнцыi. У прыватнасцi, Слава Мурашка, вучань 10 класа гiмназii № 71 Гомеля, восенню паедзе на мiжнародную канферэнцыю юных вучоных краiн Еурасаюза. На нашай канферэнцыi ён прадставiць даклад на англiйскай мове, каб дзецi, якiя былi на мiжнароднай алiмпiядзе, тypнipax, валодаюць i матэрыялам, i мовай, пазадавалi яму пытаннi, "паганялi " па тэме. Натуральна, у нас зараз будзе пяць дакладау на англiйскай мове, два з якiх выкананы сумесна вучнямi сярэдняй школы № 41 Мiнска i матэматычнага клуба yнiвepciтэта Парыж Сюд 11. Верагодней за усё, гэта будуць моцныя i цiкавыя даклады.

Hi адну добрую навуковую работу за два тыднi зрабiць нельга. I мы такой мэты перад сабой у летняй школе i не cтавiм. Важна, што тут школьнiкi атрымлiваюць iдэi, кiрункi даследчай дзейнасцi, а далей, калi пажадаюць, могуць яе развiць. У прынцыпе, шмат дакладау, якiя пачалiся у летняй школе, выходзяць на рэспублiканскую канферэнцыю".

Падчас абароны дакладау часта гучаць апладысменты, смех. Дзецi уважлiва слухаюць адзiн аднаго, задаюць пытаннi. Не можа такога быць у летняй школе, каб пасля даклада педагогi цi дзецi не задавалi пытанняу. Нярэдка з-за таго, што пытанняу шмат, i можа разгарнуцца вялiкая навуковая дыскуciя, работа секцый зацягваецца. Навуковыя дыскусii часта разгараюцца у "Брыганцiне" у тым лiку i на англiйскай мове. Для дзяцей важна, каб да ix дзейнасцi праяулялi цiкавасць, каб ix ацэньвалi прафесiйна i карэктна. Таму пра cвaix педагогау з летняй школы яны не забываюцца i падчас навучальнага года, часта тэлефануюць, пiшуць пiсьмы, просяць ix пракансультаваць па пэуным пытаннi альбо выступiць у якасцi навуковага кiраунiка ix работы. У Miнскy спецыяльна для гэтага у вераснi працуе навуковы матэматычны семiнар "Праблемны семiнар", у рамках якога педагогi школы працягваюць з дзецьмi выконваць даследаваннi. Таму можна сказаць, што Рэспублiканская навукова-даследчая школа вучняу i настаунiкау сапрауды працуе цэлы год: падчас навучапьнага года — дыстанцыйна, а летам у "Брыганцiне"— у вочнай форме.

Святлана KIPCAHABA.
kirsanava@nastgaz.by

P.S. Падрабязную iнфармацыю пра тое, як трапiць у Рэспублiканскую летнюю навукова-даследчую школу, пра задачы для даследавання па розных предметах, аб сicтэме мерапрыемствау у навуковым кiрунку работы са школьнiкамi, а таксама многiя архiуныя матэрыялы за мiнулыя гады можна знайсцi на сайце www.uni.bsu.by.

 
Другие сайты факультетаСтруктураОбразованиеМагистратураНаукаМеждународное сотрудничествоСтудентуНИРСАСовет молодых ученыхОлимпиадыАбитуриентуШкольникуЦентр
Компетенций
по ИТ
Microsoft
Imagine Premium
ИсторияИздания факультетаПрофбюро ФПМИПерсональные страницыФотогалереи Газета ФПМыНаши партнеры