RUS ENG

Матэматычныя мадэлi рэальных працэсау прадставiлi у Маскве беларускiя школьнiкi

Юныя вучоныя Беларусi сталi пераможцамi фiналу V Мiжнароднага крнкурсу па матэматыцы i iнфарматыцы «Матэматыка i праектаванне», як i праходзiу у Маскве. У iм прынялi удзел 215 прадстаунiкоу Расii , Казахстана, Балгарыi i Беларусi .

У гэтым навучальным годзе дацэнтамi факультэта прыкладной матэматыкi i iнфарматыкi БДУ кандидатамi фiзка-матэматычных навук Biктapaм Уладзiмiравiчам Казачонкам i Сяргеем Iванавiчам Кашкевiчам пад эгiдай Цэнтра прафарыентацыйнай работы факультэта прыкладной матэматыкi i iнфарматыкi БДУ праведзены першы этап мiжнароднага конкурсу юных вучоных па матэматыцы i iнфарматыцы "Матэматыка i праектаванне". На гэтым этапе выбралi лепшыя праекты, аутары якiх разам са cвaiмi навуковымi кipayнiкaмi былi запрошаны да удзелу у другiм мiжнародным этапе названага конкурсу у Маскве.

У падрыхтоуцы школьнiкау да прадстаулення навуковых вынiкay на мiжнародным узроунi прымалi удзел дацэнт аспiрант гэтага факультета Сяргей Юр'евiч Чарноу i настаунiк iнфарматыкi Наталля Вiктарауна Гашковiч (гiмназiя № 13 Мiнска), Святлана Рыгорауна Пузiноуская (сярэдняя агульнаадукацыйная школа № 4 Дзяржынска Мiнскай вобласцi, Людмiла Кiрылауна Сiнякова (гiмназiя № 50 Мiнска).

Экспертызу работ другога мiжнароднага этапу конкурсу ажыццяуляла мiжнароднае журы. У яго склад уваходзяць вядучыя вучоныя у галiне матэматыкi, методыкi навучання матэматыцы, iнфарматыкi i методыкi навучання iнфарматыцы.

Тэматыка конкурсу традыцыйная. Яго намiнацыi: "Матэматычныя мадэлi рэальных працэсау у прыродзе i грамадстве"; "Геаметрычныя мiнiяцюры"; "Матэматыка i мастацтва"; "Гiсторыя матэматыкi"; "Навука матэматыка"; "Электронны тэматычны чаcoпic". Паралельна праводацца конкурс аутарскiх метадычных распрацовак настаунiкау i навукова-метадычны семiнар "Iнфармацыйныя тэхналогii у матэматычнай адукацыi".

Дыпломы I стyпeнi атрымалi: Miколa Пальчуноу i Стас Камлюк, вучнi 10 класа сярэдняй агульнаадукацыйнай школы № 166 Мiнска, за работу "Мадэлiраванне працэсу цэментавання абсадных калон буравых свiдравiн" у намiнацыi "Матэматычныя мадэлi рэальных працэсау у прыродзе i грамадстве", навуковы кipayнiк Л.В.Пятроуская. У ix рабоце пабудавана i даследавана (iнфармацыйна-дынамiчная мадэль працэсу цэментавання. Дыплом I ступeнi заваявау i Васiль Юдзiн, вучань 9 класа гiмназii № 50 Мiнска, за работу "Абарона сайтау ад DDOS-атак пры дапамозе РНР&MySQL" у намiнацыi "Электронны тэматычны чacoпic", навуковы кipayнiк Л.К.Сiнякова. Гэтая работа прысвечана стварэнню паунацэннага скрыпту абароны сайтау ад масiраваных атак.

Дыплома II ступенi удастоена Аляксандра Дубовiк, вучанiца 11 класа cярэдняй агульнаадукацыйнай школы № 4 Дзяржынска Мiнскай вобласцi, за работу "Вiдэаурокi па праграме CorelDrawX3", якая уяуляе сабой iнтэрактыуны анiмацыйны дапаможнiк, прызначаны для вывучэння элементау акна i iнструментау праграмы CorelDraw, у намiнацыi "Электронны тэматычны часопiс", навуковы кipayнiк С.Р.Пузiноуская.

Дыплома III ступeнi удастоены Кiрыл Бачароу i Андрэй Варчанка, вучнi 8 класа гiмназii № 13 Мiнска, за квалiфiкавана выкананую работу "Стварэнне сiстэмы аддаленага кiравання "Remviewer" у асяроддзi праграмавання Delphi 7.0" у намiнацыi "Электронны тэматычны часопiс" (навуковы кipayнiк Н.В.Гашковiч), а таксама Палiна Фiланец i Вера Юркевiч, вучанiцы 9 класа гiмназii Дзяржынска Мiнскай вобласцi), за навуковую работу "Камбiнацыя гульняу", прысвечаную пабудове выигрышней стратэгii шэрагу гульняу, у намiнацыi "Навука матэматыка" (навуковыя кiраунiкi Т.В.Валахановiч i В.А.Янцэвiч).

Прыемна адзначыць, што упершыню у гiсторыi гэтага мiжнароднага конкурсу у лiк пераможцау увайшла i настаунiца з Беларусi. Гэта Святлана Рыгорауна Пузiноуская, настауннца iнфарматыкi сярэдняй агульнаадукацыйнай школы № 4 Дзяржынска Мiнскай вобласцi, якая стала дыпламантам конкурсу аутарскiх распрацовак настаунiкау.

Вiктар КАЗАЧОНАК,

дацэнт факультета прыкладной матэматыкi i iнфарматыкi БДУ.

Другие сайты факультетаСтруктураОбразованиеМагистратураНаукаМеждународное сотрудничествоСтудентуНИРСАСовет молодых ученыхОлимпиадыАбитуриентуШкольникуЦентр
Компетенций
по ИТ
Microsoft
Imagine Premium
ИсторияИздания факультетаПрофбюро ФПМИПерсональные страницыФотогалереи Газета ФПМыНаши партнеры