RUS ENG

За таленавiтую Беларусь!

Учора ў зале дзяржаўных прыёмаў Палаца Рэспублiкi адбылася традыцыйная сустрэча Прэзідэнта Рэспубілі Беларусь А.Р.Лукашэнкі з пераможцамі мiжнародных прадметных алімпіяд, творчых конкурсаў і фестываляў, лаўрэатамі спецыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Бвларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў, студэнтаў, таленавітай моладзі.

За таленавітую Беларусь! — такі дэвіз стаў адным з галоўных у нашай сацыяльнай палітыцы", — звярнуўся да прысутных кіраўнік дзяржавы. — Невычарпальная скарбніца талентаў — вось сапраўднае беларускае багацце. Мы змаглі захаваць і развіць агульнадаступную сетку гімназій і ліцэяў, школ мастацтваў, гурткоў, студый і самадзейных калектываў. Алімпіядны рух у нашай краіне набыў масавы характар. Штогод праводзяцца дзясяткі дзіцячых конкурсаў і фестываляў.

Моладзь годна прадстаўляе краіну на міжнародных інтэлектуальных і творчых спаборніцтвах, прадметных алімпіядах, выставах і конкурсах па ўсіх відах мастацтва. Каманды нашых школьнікаў штогод прывозяць дзясяткі медалёў, прызоў і ўзнагарод. Адшукаўшы талент, мы не выпускаем яго з поля зроку, а дапамагаем дасягнуць тых высот дасканапасці, якія закладзены прыродай".

Прэзідэнт заўважыў, што раскрыццю патэнцыялу моладзі спрыяе дзейнасць спецыяльных фондаў кіраўніка дзяржавы. За 15 гадоў іх лаўрэатамі і стыпендыятамі сталі больш за 22 тысячы маладых людзей, іх педагогаў і творчых капектываў. У прыватнасці, у 2009 годзе ў адпаведнасці з рашэннямі савета фонду па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў 978 навучэнцаў агульнаадукацыйных устаноў, устаноў, што забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай і прафесійнай тэхнічнай адукацыі, удастоены грашовых прэмій. Сярод іх 84 пераможцы міжнародных і 891 пераможца рэспубліканскіх прадметных алімпіяд, конкурсаў, канферэнцый і турніраў.

У рэспубліцы працуе дзейсная сістэма падтрымкі таленавітай моладзі, створаны банк даных адоранай і таленавітай моладзі. "Нямногія краіны могуць сказаць, што ведаюць усіх сваіх таленавітых дзяцей пайменна, а ў Беларусі створаны спецыяльны банк даных. Кожны з вас, лаўрэатаў і стыпендыятаў прэзідэнцкіх фондаў, таксама ўключаны ў яго і заўсёды можа разлічваць на ўвагу і дапамогу з боку дзяржавы ў рэалізацыі сваіх даследчых і творчых праектаў", — адзначыў прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы павіншаваў усіх прысутных з заканчэннем вучэбнага года, пажадаўздароўя, натхнення, поспехаў у навучанні і ўручыў узнагароды навучэнцам і студэнтам — уладальнікам медалёў (дыпломаў I ступені) міжнародных алімпіяд.

Грашовыя прэміі і нагрудны знак "Лаўрэат спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў" атрымалі Дзмітрый Багданаў, выпускнік Ліцэя БДУ, студэнт 1 курса Белдзяржуніверсітэта, уладальнік залатога медаля 21 -й Міжнароднай алімпіяды па інфарматыцы 2009 года; Аляксей Вайдзялевіч, выпускнік гімназіі № 29 Мінска, студэнт 1 курса БДУ, ула-дальнік залатога медаля V Міжнароднай Жаўтыкаўскай алімпіяды па матэматыцы і фізіцы 2009 года; Сяргей Глушко, выпускнік Ліцэя БДУ, студэнт 1 курса гэтага ж універсітэта, уладальнік дыплома першай ступені XVI Міжнароднай канферэнцыі юных вучоных па фізіцы, матэматыцы, інфарматыцы, экалогіі 2009 года; Антон Дашкевіч, выпускнік гімназіі № 29 Мінска, студэнт 1 курса Маскоўскага фізіка-тэхнічнага інстытута, уладальнік залатога медаля V Міжнароднай Жаўтыкаўскай алімпіяды па матэматыцы і фізіцы 2009 года.

Такія ж узнагароды з рук прэзідэнта атрымалі Ганна Міцькавец, выпускніца Ліцэя БДУ, студэнтка 1 курса Белдзяржуніверсітэта, уладальніца залатога медаля V Міжнароднай Жаўтыкаўскай алімпіяды па матзматыцы і фізіцы 2009 года; Багдан Ранішэнка, выпускнік сярэдняй школы № 12 Гомеля, студэнт 1 курса Белдзяржуніверсітэта, уладальнік залатога медаля 41-й Міжнароднай хімічнай алімпіяды 2009 года; Арцём Тоесцеў, выпускнік Ліцэя БДУ, студэнт 1 курса Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, уладальнік залатога медаля 50-й Міжнароднай матэматычнай алімпіяды 2009 года; Уладзімір Харошка, выпускнік 29-й гімназіі Мінска, студэнт 1 курса Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, уладальнік залатога медаля 3-й Міжнароднай алімпіяды па астраноміі і астрафізіцы 2009 года; Настасся Чыстая, выпускніца Ліцэя БДУ, студэнтка 1 курса Белдзяржуніверсітэта, уладальніца залатога медаля Міжнароднай алімпіяды школьнікаў па турэцкай мове 2009 года; Дзмітрый Шахно, выпускнік Ліцэя БДУ, студэнт 1 курса Белдзяржуніверсітэта, уладальнік залатога медаля 43-й Міжнароднай Мендзялееўскай алімпіяды па хіміі 2009 года.

Заахвочвальныя стыпендыі і нагрудны знак "Лаўрэат спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў" атрымалі Наталля Яловік, вучаніца 11 класа сярэдняй школы № 22 Мінска, уладальніца залатога медаля 43-й Міжнароднай Мендзялееўскай алімпіяды пахіміі 2009 года, і Генадзь Караткевіч, вучань 9 класа гімназіі № 56 Гомеля, уладальнік залатога медаля, абсалютны пераможца 21-й Міжнароднай алімпіяды па інфарматыцы 2009 года.

Як адзначыў у сваім выступленні Уладзімір Харошка, вельмі прыемна ўсведамляць, што праца школьнікаў і іх настаўнікаў прызнана і заахвочваецца. "Наша каманда па астраноміі і астрафізіцы была вельмі гордая за тое, што нам удалося скласці канкурэнцыю сур'ёзным астранамічным дзяржавам. I мы не маглі б дасягнуць такіх поспехаў, калі б не падтрымка і дапамога школьных настаўнікаў, трэнераў нацыянальных каманд, роднай дзяржавы. Цяпер я, з'яўляючыся студэнтам, сам трэнірую школьнікаў і рыхтую іх да алімпіяды. Стараюся перадаць свой вопыт і даказаць, што толькі самаадданая праца дапаможа дасягнуць такіх высокіх вынікаў. I вельмі прыемна, што яны ацэньваюцца на такім высокім узроўні. Гэтая падтрымка дае сілы з упэўненасцю глядзець у будучыню", — зазначыў Уладзімір.

У сваю чаргу Леанід Рыгоравіч Марковіч, старшы выкладчык кафедры методыкі выкладання фізікі і інфарматыкі фізічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта, таксама адзначыў, што ў нашай краіне працуе зладжаная сістэма падтрымкі адоранай моладзі. "У свой час я, стаўшы пераможцам алімпіяды па фізіцы, зразумеў, што алімпіяда — гэта маё жыццё. I пасля заканчэння БДУ вось ужо 20 гадоў працую з адоранымі дзецьмі, з'яўляюся аўтарам вучэбных дапаможнікаў і трэнерам нацыянальнай каманды. Магу запэўніць, што ў нашай краіне створана стройная, эфектыўная сістэма пошуку, адбору і развіцця адоранай моладзі. Толькі па фізіцы нашы дзеці заваявалі 5 залатых, 16 сярэбраных і 27 бронзавых медалёў.

Нашы алімпіяднікі — гэта нацыянальны скарб, наш гонар. Беларуская сістэма адукацыі і сістэма падрыхтоўкі прызнаны ва ўсім свеце. Народжаны лётаць — будзе лётаць! Гэтыя дзеці не губляюцца ва ўніверсітэтах, яны пішуць дысертацыі, упэўнена выступаюць на студэнцкіх алімпіядах. У краіне створана атмасфера адкрытага інтэлектуальнага саперніцтва", — зазначыў Леанід Рыгоравіч.

Пасля бліскучай перамогі на міжнароднай алімпіядзе па хіміі Багдан Ранішэнка стаў студэнтам хімічнага факультэта БДУ, дзе паспяхова працягвае займацца вывучэннем свайго любімага прадмета. "Ва ўніверсітэце створаны ўсе ўмовы для таго, каб займацца навукай. У прыватнасці, я займаюся даследаваннямі ў НДІ фізіка-хімічных праблем НАН Беларусі, вывучаю калоідныя наначасціцы, а калі больш дакладна — магнітныя наначасціцы і магнітныя нанастрыжні. У будучыні маю намер працягваць займацца навукай і ўдзельнічаць у міжнародных канферэнцыях", — адзначыў Багдан.

Вольга ДУБОЎСКАЯ.

 

 

НА ЗДЫМКАХ: выпускнік Ліцэя БДУ, студэнт гзтага ўніверсітэта Арцём Тоесцеў, які заваяваў залаты медаль міжнароднай матэматычнай алімпіяды, удастоены прэміі спецыяльнага фонду прэзідэнта па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў; шчаслівыя ўдзельнікі сустрэчы.

Фота Мікалая ПЯТРОВА, БелТА.

Другие сайты факультетаСтруктураОбразованиеМагистратураНаукаМеждународное сотрудничествоСтудентуНИРСАСовет молодых ученыхОлимпиадыАбитуриентуШкольникуЦентр
Компетенций
по ИТ
Microsoft
Imagine Premium
ИсторияИздания факультетаПрофбюро ФПМИПерсональные страницыФотогалереи Газета ФПМыНаши партнеры