RUS ENG

Анімацыйны калейдаскоп i галерэя мнагаграннікаў

Навуковыя распрацоукі бвларускіх школьнінау пакарылі міжнароднав журы.

Удзельнікі беларускай дэлегацыі, сярод якіх пяць вучняў 8—10 класаў сярэдніх школ рэспублікі і два настаўнікі інфарматыкі, пацвердзілі высокі ўзровень падрыхтоўкі беларускіх школьнікаў паспяховым выступленнем на IV Міжнародным конкурсе юных вучоных "Матэматыка і праектаванне", які праходзіў у Маскве ў пачатку мая. Усе нашы дзеці вярнуліся з дыплоімамі пераможцаў.

Дыплом першай ступені за работу "Анімацыйны калейдаскоп "Вуліцы роднага горада" атрымала вучаніца 10 класа сярэдняй школы № 4 Дзяржынска Аляксандра Дубовік (навуковы кіраўнік В.Р.Пузіноўская). Работа школьніцы прысвечана інтэрактыўнаму навучанню малодшых школьнікаў п i сьменным паводзінам на дарогах і можа быць выкарыстана на ўроках па асновах бяспекі жыццядзейнасці і ў пазакласнай рабоце. Таксама дыпломам першай ступені быў узнагароджаны вучань 10 класа сярэдняй школы № 2 Мар'інай Горкі Іван Шавель за работу "Галерэя мнагаграннікаў. Інтэрактыўны вучэбны дапаможнік па стэрэаметрыі" (навуковы кіраўнік Т.С.Гарбачык). Іван даследаваў магчымасці праграмнай графікі і распрацаваў праграмнае забеспячэнне, якое рэалізуе рух прасторавых аб'ектаў на плоскім экране манітора. Дыпломам першай ступені была адзначана і работа Ігара Штурмака, вучня 8 класа сярэдняй школы № 30 Мінска, — "Веб-лабараторыя "Асновы суднамадэліравання" (навуко-вы кіраўнік А.П.Бубкіна). Гэтая работа ўяўляе сабой граматна арганізаваны метадычны матэрыял, які ахоплівае розныя этапы стварэння мадэляў караблёў.

Дыплом другой ступені атрымаў вучань 9 класа сярэдняй школы № 13 Жлобіна Павел Літвінка за сур'ёзную работу "Універсальная сістэма сачэння і карэкціроўкі" (навуковы кіраўнік В.Ф.Траццяк). Дыплом трэцяй ступені быў уручаны вучню 8 класа сярэдняй школы № 2 Мар'інай Горкі Яўгену Капусце за работу "Графічны рэдактар "Вясёлы мастак" (навуковы кіраўнікТ.С.Гарбачык), кваліфікавана выкананую сумесна з аднакласніцай Яўгеніяй Жур.

Тут трэба адзначыць, што значны ўнёсак у падрыхтоўку беларускіх школьнікаў зрабілі настаўнікі інфарматыкі Алена Пятроўна Бубкіна (сярэдняя школа № 30 Мінска) і Святлана Рыгораўна Пузіноўская (сярэдняя школа № 4 Дзяржынска). У 2010 годзе ў конкурсе прынялі ўдзел 140 прадстаўнікоў пяці краін, сярод якіх Расія, Казахстан, Балгарыя, Беларусь і Германія. У рамках конкурсу для выкладчыкаў ВНУ і мастаўнікаў быў праведзены навукова-метадычны семінар "Інфармацыйныя тэхналогіі ў матэматычнай адукацыі".

Асабліва радуе той факт, што нашы школьнікі з адносна невялікіх гарадоў (Мар'іна Горка, Жлобін, Дзяржынск) годна прадставілі Беларусь сярод вучняў спецыялізаваных школ для адоранай моладзі са сталіц Балгарыі і Казахстана, а таксама з розных гарадоў Расіі. Гэта яшчэ раз пацвярджае высокі навуковы патэнцыял беларускіх вучняў у галіне выкарыстання інфармацыйных тэхналогій.

Міжнародны конкурс па матэматыцы і інфарматыцы "Матэматыка і праектаванне" праводзіцца для вучняў 7—11 класаў агульнаадукацыйных школ Расійскай Федэрацыі і адпаведных класаў (курсаў) навучальных устаноў замежных дзяржаў на працягу чатырох гадоў. Яго заснавальнікамі з'яўляюцца Дзяржаўная адукацыйная ўстанова Расіі "Акадэмія сацыяльнага кіравання", Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М.В.Ламаносава і Інстытут матэматыкі і інфарматыкі Балгарскай акадэміі навук. Мэта конкурсу — актывізацыя цікавасці школьнікаў да вывучэння матэматыкі праз выкарыстанне магчымасцей інфармацыйных тэхналогій, стварэнне ўмоў для выяўлення і творчага самавыражэння адораных вучняў, фарміраванне даследчых калектываў.

Першы этап конкурсу праходзіць на тэрыторыі кожнай краіны-ўдзельніцы. У Беларусі, якая сёлета ўдзельнічае ў першыню, першы этап праводзіла вочна-завочная школа па матэматыцы і інфарматыцы БДУ, якая ўжо больш за 30 гадоў працуе з вучнямі рэгіянальных школ рэспублікі ў галіне матэматыкі і інфарматыкі. На гэтым этапе былі выбраны лепшыя праекты, аўтараў якіх разам з іх навуковымі кіраўнікамі запрасілі ў Маскву на другі (міжнародны) этап мерапрыемства. Экспертызу работ міжнароднага этапу конкурсу праводзіла міжнароднае журы, якое фарміруецца па ўзгадненні з краінамі — удзельніцамі конкурсу. У журы ўваходзяць вядучыя вучоныя ў галіне матіматыкі, інфарматыкі і методыкі навучання гэтым прадметам (старшыня — дэкан факультэта педагагічнай адукацыі МДУ імя М.В.Ламаносава, акадэмік Расійскай акадэміі адукацыі,

доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар Мікалай Хрыстовіч Розаў, сустаршыня — прафесар Інстытута матэматыкі і інфарматыкі Балгарскай акадэміі ) навук, доктар педагагічных навук, прафесар Сава Гроздзеў). Ад Рэспублікі Беларусь у міжнароднае журы ўвайшлі дацэнты БДУ Віктар Уладзіміравіч Казачонак і Сяргей Іванавіч Кашкевіч.

Тэматыка конкурсу традыцыйная. Гэта намінацыі "Матэма тычныя мадэлі рэальных працэсаў у прыродзе і грамадстве", Теаметрычныя мініяцюры", "Матэматыка і мастацтва", "Гiсторыя матэматыкі", "Навука матэматыка", "Электронны тэ матычны часопіс". Усе беларускія ўдзельнікі конкурсу маюць намер і надалей займацца даследчай работай і ўдзельнічаць у V Міжнародным конкурсе "Матэматыка і праектаванне", які пачнецца ўжо ў кастрычніку.

Віктар КАЗАЧОНАК,
дацэнт факультэта прыкладной матэматыкі
і інфарматыкі БДУ,
дырэктар вочна-завочнай школы
па матэматыцы i iнфарматыцы

Другие сайты факультетаСтруктураОбразованиеМагистратураНаукаМеждународное сотрудничествоСтудентуНИРСАСовет молодых ученыхОлимпиадыАбитуриентуШкольникуЦентр
Компетенций
по ИТ
Microsoft
Imagine Premium
ИсторияИздания факультетаПрофбюро ФПМИПерсональные страницыФотогалереи Газета ФПМыНаши партнеры