RUS ENG

Уразілі глыбокімі прадметнымі даследаваннямі

XVII Міжнародная канферэнцыя юных вучоных ICYS-2010 стала самай паспяховай для беларускіх школьнікаў — усе чацвёра яе ўдзельн i каў прыехалі з медалямі . На рахунку юных навукоўцау з Беларусі адзін залаты медаль і тры сярэбраныя.

Гонар краіны абаранялі Вольга Шумская, вучаніца 11 класа гімназ ii № 56 Мінска. Яна заваявала "золата". Сярэбранымі прызёрамі сталі Дзмітрый Кабак, вучань 10 класа гімназіі № 6 сталіцы; Аляксей Іванін, дзесяцікласнік сярэдняй школы № 41 Мінска, і Алеся Праліска, таксама дзесяцікласніца сярэдняй школы № 1 пасёлка Дружны Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.

Канферэнцыя праходзіла з 12 па 17 красавіка на востраве Балі ў Інданэзіі. У ёй прымалі ўдзел школьнікі з трынаццаці краін — з Расіі, Украіны, Бразіліі, Галандыі, Польшчы, Венгрыі, Інданэзіі, Грузіі і інш. Галоўнай мэтай мерапрыемства з'яўляецца далучэнне старшакласнікаў да работы ў галіне прыродазнаўчых навук. Дзякуючы ўдзелу ў канферэнцыі, школьнікі атрымліваюць першы каштоўны вопыт навуковай працы, калі праходзяць усе стадыі даследавання праблемы: ад пастаноўкі задачы да абагульнення вынікаў, ад публічнага прадстаўлення сваёй работы на міжнародным узроўні да публікацыі ў замежных навуковых выданнях.

Міжнародная канферэнцыя ICYS праводзіцца па чатырох секцыях — інфарматыкі, матэматыкі, фізікі і экалогіі. Беларускія школьнікі ўдзельнічалі ва ўсіх, акрамя секцыі экалогіі. Па матэматыцы работы абаранялі Вольга Шумская ("Экстрэмальныя ўласцівасці НАК (найменшае агульнае кратнае) і НАД (найбольшыя агульныя дзельнікі), кіраўнік Б.В.Задворны) і Аляксей Іванін ("Chomp на дыяграмах Юнга", кіраўнік М.С.Глушчанка). Дзмітрый Кабак здзівіў членаў журы сваёй работай па інфарматыцы "Апаратнае і праграмнае забеспячэнне "разумнага дома" (кіраўнік А.А.Мікалаева). Прыцягнулі ўвагу журы і флікеры, якія прадэманстравала Алеся Праліска. Дзяўчына прадстаўляла работу з аднайменнай назвай на секцыі па фізіцы (кіраўнік Т.С.Праліска).

У якасці кіраўнікоў беларускай каманды выступілі Леанід Рыгоравіч Марковіч, старшы выкладчык кафедры методыкі выкладання фізікі і інфарматыкі фізічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта; Барыс Валянцінавіч Задворны, намеснік дэкана факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ; Віталь Уладзіміравіч Жылко, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт кафедры тэарэтычнай фізікі фізфака БДУ. Трэба адзначыць, што Віталь Уладзімірааіч уваходзіў у склад міжнароднага журы.

Як падкрэсліў Л.Р.Марковіч, такія вынікі на міжнароднай канферэнцыі абумоўлены высокім узроўнем рэспубліканскай навуковай канферэнцыі для школьнікау, дзе на гэты раз былі прадстаўлены вельмі сур'ёзныя і канкурэнтаздольныя на міжнароднай арэне даследаванні. Усе пераможцы ICYS -2010 прадэманстравалі бліскучыя работы на рэспубліцы. Акрамя таго, яны паспяхова здалі тэст на веданне англійскай мовы (як вядома, рабочай мовай такіх міжнародных мерапрыемстваў з'яўляецца менавіта англiйская).

"Калі раней нашы школьнікі заваёўвалі 1-2 медалі, то сёлета паспяхова выступілі ўсе ўдзельнікі каманды. Мы вельмі задаволены, ды і падрыхтоўка вялася сур'ёзная, але ўсё ж асноўньі акцэнт рабіўся на ўдасканаленні англамоўнай практыкі. Дзеці павінны прадстаўляць свае работы, свабодна выкарыстоўваючы спецыяльную тэрміналогію. Безумоўна, члены журы ў першую чаргу звярталі ўвагу на актуальнасць і практычнае значэнне навуковага даследаванйя, яго цікавасць і арыгінальнасць. Разам з тым пад увагу бралася і глыбіня навуковага абгрунтавання і даследавання.

Нягледзячы на такія высокія патрабаванні, сустракаліся і рэфератыўныя работы. Нашы дзеці ўразілі ўсіх глыбокімі прадметнымі даследаваннямі. Тая ж Алеся здзівіла сваімі ведамі пра флікер. Яна расказала, як ён працуе, з чаго складаецца, прадэманстравала яго дзеянне, правяла эксперыменты. Ёй удалося выклікаць членаў журы на дыскусію, што, канечне, зрабіла яе абарону яшчэ больш выйгрышнай. I такія дыкусійныя і ўпэўненыя абароны былі ва ўсіх нашых удзельнікаў, зразумела, самай удалай была абарона Вольгі", — адзначыў Леанід Рыгоравіч.

Канечне, акрамя непасрэдна ўдзелу ў канферэнцыі ў дзяцей была магчымасць азнаёміцца з мясцовымі славутасцямі. Школьнікі пабывалі ў парку малпаў, у заапарку. Як адзначылі самі ўдзельнікі, у Інданэзіі вельмі прыгожы захад сонца і, зразумела, Індыйскi акіян.

НА ЗДЫМКУ: шчаслівыя пераможцы з кіраўнікамі сваёй каманды.

Другие сайты факультетаСтруктураОбразованиеМагистратураНаукаМеждународное сотрудничествоСтудентуНИРСАСовет молодых ученыхОлимпиадыАбитуриентуШкольникуЦентр
Компетенций
по ИТ
Microsoft
Imagine Premium
ИсторияИздания факультетаПрофбюро ФПМИПерсональные страницыФотогалереи Газета ФПМыНаши партнеры