RUS ENG

З дыпломамi вярнулiся нашы школьнiкi з Балтыйскага конкурсу

Трэці год запар беларускія школьнікі прымаюць удзел у Балтыйскім навукова-інжынерным конкурсе, і кожны раз — вынікова. Сёлета наша дэлегацыя складалася з 30 чалавек, сярод якіх былі школьнікі з Мінска, Брэста, Барысава, Жодзіна, Пухавіцкага раёна і навуковыя кіраўнікі. Беларускія школьнікі прадстаўлялі на конкурсе 11 дакладаў.

Балтыйскі навукова-інжынерны конкурс — гэта навуковы турнір школьнікаў, які вось ужо шэсць гадоў праходзіць у пачатку лютага ў галоўным будынку Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта. Сёлета конкурс сабраў каля 200 юных даследчыкаў з Расіі, Беларусі, Казахстана і Украіны.

Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць матэматыка-механічны факультэт Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта і ААТ "Навукаёмістыя інфармацыйныя тэхналогіі". Старшынёй конкурсу з'яўляецца Ілья Аляксандравіч Чысцякоў, генеральны дырэктар ААТ "Навукаёмістыя інфармацыйныя тэхналогіі", доктар педагагічных навук.

Варта адзначыць, што ў лістападзе 2008 года Балтыйскі конкурс быў уключаны ў рэестр Савета алімпіяд, а гэта значыць, што яго дыпломы цяпер прымаюцца ВНУ ў якасці сертыфікату АДЭ. Пераможцы Балтыйскага навукова-інжынернага конкурсу (толькі расійскія школьнікі) уваходзяць у каманду для ўдзелу ў Сусветным агпядзе навуковых і інжынерных дасягненняў вучняў Intel ISEF —самым прэстыжным навуковым конкурсе для школьнікаў свету, які штогод праходзіць у ЗША.

У гэтым годзе на конкурсе ў шасці секцыях было прадстаўлена 190 работ па матэматыцы і прыкладной матэматыцы, праграмаванні і камп'ютарных тэхналогіях, тэарэтычнай і эксперыментальнай фізіцы, біялогіі і навуках аб навакольным асяроддзі, хіміі, тэхніцы.

Традыцыйна работы школьнікаў ацэньвала навуковае, настаўніцкае, маладзёжнае журы і бізнэс-журы, куды запрашаюцца вядомыя вучоныя, выкладчыкі вядучых расійскіх ВНУ. Не першы год у складзе навуковага журы працуе Барыс Валянц i навіч Задворны, намеснік дэкана ФПМІ БДУ, каардынатар Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі.

"Падчас такіх міжнародных навуковых канферэнцый, як Балтыйскі конкурс, адбываецца абмен вопытам і інфармацыяй, ажыццяўляецца адбор каманды на міжнародныя канферэнцыі больш высокага статусу накшталт Intel ISEF , — расказвае Б.В.Задворны. — Нашаму супрацоўніцтву і сяброўству са старшынёй конкурсу І.АЧысцяковым і лабараторыяй бесперапыннай матэматычнай адукацыі каля 15 гадоў. Мінскія школьнікі не раз прымалі ўдзел у канферэнцыях, якія ладзіліся ў паўночнай сталіцы Расіі, а цяпер ператварыліся ў Балтыйскі конкурс. Мы запрашаем каманду з лабараторыі бесперапыннай матэматычнай адукацыі на беларускія турніры юных матэматыкаў, рэспубліканскую канферэнцыю. Разам (кожны са сваёй камандай) мы выступалі на першым Міжнародным турніры юных матэматыкаў. Школьнікі сябруюць адно з адным. Гзта выдатна: такім чынам наладжваюцца м i жнародныя сувязі".

Балтыйскі навукова-інжынерны конкурс праходзіць у стэндавым фармаце. Навуковае журы патрабуе, каб работы былі нерэфератыўнымі і змяшчалі элемент новага. Як пазначана ў патрабаваннях да ўдзельнікаў конкурсу, даследаванне можа мець тэарэтычны характар, можа быць апісаннем эксперымента, тэхнічным апісаннем інжынернага праекта, інавацыйнай камп'ютарнай праграмай."Мы лічым, што ў гэты раз выступілі вельмі ўдала, — заўважыў Барыс Валянцінавіч. — Многія вучні атрымалі дыпломы, спецыяльныя прызы".

Даклад па інфарматыцы "Апаратнае і праграмнае забеспячэнне "Разумнага дома" вучня 10 класа гімназіі № 6 Мінска Дзмітрыя Кабака быў адзначаны дыпломам першай ступені і спецыяльным прызам. Вольга Шумская, навучэнка 11 класа гімназіі № 56 Мінска, заваявала дыплом другой ступені па матэматыцы са сваёй работай "Экстрэмальныя ўласцівасці НАК (найменшае агульнае кратнае) і НАД (найбольшыя агульныя дзельнікі) на паслядоўнасцях". Ганна Панцэвіч, вучаніца 11 класа гімназіі № 1 Брэста, атрымала дыплом трэцяй ступені за работу "Надзвычайныя кропкі трохвугольнікаў". Спецыяльным прызам — "Зоркай Дарынскага" былі адзначаны даследаванні вучняў 10 класа гімназіі № 13 Мінска Яўгена Бабахіна і Аляксандра Еўтуховіча, а таксама вучня 8 класа сярэдняй школы № 41 Мінска М-хаіла Дзянісіка. Астатнія ўдзельнікі конкурсу ад 41 -й школы - Вячаслаў Фралоў, Ягор Агароднікаў, Таццяна Абдулганеева, Валерыя Абрагімовіч — атрымалі дыпломы лаўрэатаў і спецыяльныя прэміі.

Як паведамілі ў Мінскім абласным інстытуце развіцця адукацыі, каманда Мінскай вобласці ўдзельнічае ў Балтыйскім навукова-інжынерным конкурсе другі год запар. Па выніках абласной навукова-практычнай канферэнцыі адбіраюцца самыя цікавыя работы, якія загадзя дасылаюцца на адрас арганізатараў Балтыйскага конкурсу. Арганізацыйна-метадычнае забеспячэнне ўдзельнікаў мерапрывмства ад М i нскай вобласці ажыццяўлялі спецыялісты Мінаблвыканкама і Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі.

Сёлета Мінскую вобласць на конкурсе прадстаўлялі вучаніца 10 класа сярэдняй школы № 1 пасёлка Дружны Пухавіцкага раёна Алеся Праліска (работа "Флікер"), вучні 9 класа Жодзінскай сярэдняй школы № 8 Антон Іваноў і Савелій Івашкаў ("Падсвет для шэдэўра, альбо Ці залежыць колер ад асветленасці?"), вучань 8 класа гімназіі № 1 Жодзіна Захар Якубоўскі ("Апалае лісце як альтэрнатыўны від паліва"), вучань 10 класа сярэдняй школы № 16 Барысава Аляксандр Аліфанаў ("Стэнаграфічная абарона інфармацыі").

За сваю работу "Флікер" Алеся Праліска была ўзнагароджана дыпломам трэцяй ступені і спецыяльнай прэміяй. Захару Якубоўскаму ўручылі галоўны прыз кампаніі Auroville (бізнэс-журы) — ноўтбук, а Аляксандр Аліфанаў атрымаў дыплом лаўрэата і спецыяльную прэмію.

"Да нас увесь час падыходзілі новыя людзі, цікавіліся, — дзеліцца ўражаннямі ад конкурсу Алеся Праліска. — Я, напэўна, разоў 20 расказвала пра сваю работу. Спачатку было крышку боязна, а затым, дзесьці пасля трэцяга аповеду, стала лёгка. 3 работ іншых удзельнікаў мне вельмі спадабаўся робат-барабаншчык — распрацоўка групы расійскіх школьнікаў".

Алеся захапілася даследаваннямі яшчэ ў шостым класе, неаднойчы прымала ўдзел у рабоце летняй навукова-даследчай школы "Брыганціна". Менавіта ў гэтай школе дзяўчына і пачала працаваць над сваім даследаваннем флікера.

"Зараз флікеры выкарыстоўваюцца даволі шырока, - тлумачыць Алеся. - Падчас даследавання мы зрабілі выснову, што лепш карыстацца флікерамі белага і жоўтага колераў, таму што яны больш інтэнсіўна адбіваюць святло. Мы свяцілі на флікер лазерам і атрымлівалі цікавыя малюнкі з трохвугольнікаў і кропак, затым тлумачылі гэтую з'яву з пункта гледжання фізік i .

Падчас гутаркі з членамі журы Балтыйскага конкурсу Алеся атрымала шмат парад наконт таго, як можна ўдасканаліць работу і ў якім напрамку прадоўжыць даследаванне. Гэтым дзяўчына і плануе заняцца ў хуткім часе.

Традыцыйна на Балтыйскім конкурсе ўручаецца больш за 100 каштоўных прызоў і падарункаў, прэмій, стыпендый.

 

 

 

НА ЗДЫМКУ: Алеся Праліска каля свайго стэнда, на якім прадстаўлена работа "Флікер".

 
Другие сайты факультетаСтруктураОбразованиеМагистратураНаукаМеждународное сотрудничествоСтудентуНИРСАСовет молодых ученыхОлимпиадыАбитуриентуШкольникуЦентр
Компетенций
по ИТ
Microsoft
Imagine Premium
ИсторияИздания факультетаПрофбюро ФПМИПерсональные страницыФотогалереи Газета ФПМыНаши партнеры