RUS ENG

У БДУ прайшлi Днi псiхалогii

На мінулым тыдні ў Белдзяржуніверсітэце прайшлі Дні псіхалогіі. Гэтая акцыя праходзіць не першы год і ахоплівае звычайна групу факультэтаў. На гэты раз псiхалагiчнымi ведамi узброiлiся студэнты і выкладчыкі факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі, фізічнага і механіка-матэматычнага факультэтаў.

Паводле задумы галоўнага арганізатара — Псіхалагічнай службы БДУ, Дні псіхалогіі прызваны павысіць псіхалагічную культуру студэнтаў, а таксама дапамагчы лепш арыентавацца ў асаблівасцях псіхалагічнай навукі. Праграма акцыі ўключала, напрыклад, прэзентацыю "Свет псіхалогіі", падчас якой слухачам расказалі, колькі напрамкаў у гэтай навукі, якія міфы звязаны з псіхалогіяй і работай псіхолага, аб тым, чым гэтая навука можа дапамагчы кожнаму канкрэтнаму чалавеку. Прайшла студэнцкая алімпіяда па гэтай дысцыпліне, на якой былі прапанаваны псіхалагічныя задачы, творчыя заданні і практычныя тэсты.

У межах Дзён псіхалогіі спецыялісты Псіхалагічнай службы правялі шэраг семінараў, трэнінгаў, майстар-класау, дзелавых гульняу, назвы як i х гавораць сам i за сябе: "Вакцына супраць ляноты", "Трэніруемашу памяць", "Упэўненасць як фактар паспяховасці", "Мастацтва жыць спакойна", "Асновы самапрээентацыі", "Мужчына і жанчына: спазнаць іншую рэальнасць", "Галоўнае — дамовіцца" і многія іншыя. Студэнты мелі магчымасць выбраць мерапрыемства на свой густ і, магчыма, вырашыць асабістыя псіхалагічныя праблемы.

 

 

НА ЗДЫМКУ: семінар, прысвечаны ўзаемаадносінам мужчыны і жанчыны, традыцыйна карыстаецца попытам у студэнтаў.

Другие сайты факультетаСтруктураОбразованиеМагистратураНаукаМеждународное сотрудничествоСтудентуНИРСАСовет молодых ученыхОлимпиадыАбитуриентуШкольникуЦентр
Компетенций
по ИТ
Microsoft
Imagine Premium
ИсторияИздания факультетаПрофбюро ФПМИПерсональные страницыФотогалереи Газета ФПМыНаши партнеры