RUS ENG

Студэнты БДУ едуць у Кiтай

Каманда Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта выйшла ў фінал чэмпіянату свету па праграмаванні сярод студэнтаў .

Паўфінальныя спаборніцтвы Паўночна-Усходняга еўрапейскага рэгіёна прайшлі на пачатку тыдня ў Санкт-Пецярбургу. У іх прынялі ўдзел 199 каманд з універсітэтаў Беларусі, Расіі, Украіны, Латвіі, Літвы, Казахстана, Грузіі, Арменіі, Кіргізіі і Узбекістана.

Ад Беларусі ў паўфінальных спаборніцтвах выступалі чатыры каманды (акрамя БДУ, дзве каманды прадставіў БДУІР і адну каманду - Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт), і тры з iх заваявалі права на выхад у фінал. Аднак па правілах пуцёўку атрымлівае толькі адна каманда з кожнай краіны. У выніку на фінал паедзе каманда БДУ ў складзе Дзмiтрыя Багданава (1 курс ФПМІ), Аляксея Лабанава (5 курс ФПМІ) і Аляксея Толсцікава (аспірант ФПМІ). У Санкт-Пецярбургу ім удалося за 5 гадзін рашыць 8 з 11 прапанаваных арганізатарамі задач. Пра напружанасць барацьбы гаворыць той факт, што абсалютныя пераможцы спаборніцтваў (каманда Петразаводскага дзяржаўнага ўніверсітэта) рашылі ўсяго на адну задачу больш.

Фінал чэмпіянату свету па праграмаванні сярод студэнтаў адбудзецца ў лютым наступнага года ў кітайскім Харбіне. Там за права звацца лепшымі будуць змагацца студэнцкія каманды са ста ўніверсітэтаў свету.

Другие сайты факультетаСтруктураОбразованиеМагистратураНаукаМеждународное сотрудничествоСтудентуНИРСАСовет молодых ученыхОлимпиадыАбитуриентуШкольникуЦентр
Компетенций
по ИТ
Microsoft
Imagine Premium
ИсторияИздания факультетаПрофбюро ФПМИПерсональные страницыФотогалереи Газета ФПМыНаши партнеры