RUS ENG

Два «золата» i «серабро» Плоудзiва

На XXI Міжнароднай алімпіядзе школьнікаў па інфарматыцы, якая праходзіла сёлета з 8 па 15 жнiўня ў Балгарыі, гомельскі дзевяцікласнік Генадзь Караткевіч заваяваў залаты медаль, стаўшы абсалютным пераможцам гэтага інтэлектуальнага спаборніцтва. Паездка сгала ўдалай і для двух другіх прадстаўнікоў беларускай каманды — Дзмітрыя Багданава і Арцёма Вольхіна. Іх выступленн i был i адзначаны залатым i сярэбраным медалямі адпаведна.

Беларусь у балгарскім Плоўдзіве прадстаўлялі чатыры школьнікі . Чацвёртаму ўдзельніку алімпіяды — выпускніку Гомельскага гарадскога ліцэя № 1 Ігару Брукаву — да медаля не хапіла толькі аднаго бала . Аднак улічваючы, што гэта быў дэбют хлопца на спаборніцтве такога ўзроўню, яго выступленне можна назваць паспяховым.

Асноўную падрыхтоўку да міжнароднай алімпіяды нацыянальнай беларускай каманды правялі яе галоўны трэнер кандыдат тэхнічных навук, дацэнт кафедры матэматычных праблем кіравання Гомельскага дзяржаўнага універсітэта імя Ф.Скарыны Міхаіл Сямёнавіч Далінскі і трэнер-выхавальнік кандыдат педагагічных навук, дацэнт кафедры інфармацыйных тэхналогій Беларускага дзяржаўнага універсітэта транспарту Алена Леанідаўна Міняйлава.

Як расказала Алена Леанідаўна, якая пастаянна трымала сувязь са сваімі выхаванцамі, інтэлектуальнае спаборніцтва праходзіла ў некалькі тураў. На пробным туры ўдзельнікі алімпіяды тэсціравапі камп'ютэры, за якімі яны будуць працаваць на двух асноўных турах. Сёлета юных інфарматыкаў чакала новаўвядзенне: замест трох задач на кожным туры было прапанавана чатыры. Адна з задач была павышанага ўзроўню складанасці. Гэтае новаўвядзенне на міжнароднай апімпіядзе, па меркаванні А.Л.Міняйлавай, у далейшым можа сказацца і на асаблівасцях правядзення рэспубліканскай алімпіяды.

Школьнікі павінны былі прадэманстраваць свае веды ў такіх галінах, як аналіз задач, распрацоўка алгарытмаў і структур даных, праграміраванне і тэсціраванне. Прычым для рашэння задач неабходна было праявіць кемлівасць, прадэманстраваць арыгінальнае рашэнне. Удзельнікі алімпіяды пісалі праграмы на адной з даступных на спаборніцтве моў праграміравання, пасля чаго праграма праходзіла аўтаматызаваную праверку.

Па словах А.Л.Міняйлавай, Генадзь Караткевіч стаў абсалютным пераможцам алімпіяды, мабраўшы ла выніках двух тураў найвышэйшую колькасць балаў. Прычым у другі дзень спаборніцтваў хлопец яскрава прадэманстраваў свае унікальныя здольнасці: ён узяў 400 балаў з 400 магчымых. Юны беларус па колькасці набраных балаў абышоў удзельнікаў з Японіі, Кітая, ЗША.

Гена сёлета закончыў 8 класаў гімназіі № 56 Гомеля. Яшчэ ў другім класе ён стаў прызёрам рэспубліканскай алімпіяды. Свае незвычайныя здольнасці і талент хлопец прадэ-манстраваў, калі здаў экстэрнам экзамены і перайшоў адразу з другога ў чацвёрты клас. У адзінаццацігадовым узросце Г.Караткевіч упершыню ўдзельнічаў ў спаборніцтвах міжнароднага ўзроўню. Тады, у Мексіцы, ён зрабіў сапраўдны фурор як самы малады ўдзельнік алімпіяды і заваяваў "серабро". На двух наступных міжнародных спаборніцтвах, што прайшлі ў Харватыі і Егіпце, Генадзь заваёўваў залатыя медалі. Прычым у мінулым годзе ён прадэманстраваў лепшы вынік сярод удзельнікаў з краін СНД. Акрамя ўласнай працавітасці і работы трэнераў, вялікая заслуга ў поспехах хлопца належыць яго ба-цькам. Шмат часу займаецца з сынам Уладзімір Апалонавіч Караткевіч.

У дзесятку наймацнейшых на міжнародным турніры ўвайшоў і выпускнік Ліцэя Белдзяржуніверсітэта Дзмітрый Багданаў. Дарэчы, да паступлення ў ліцэй хлопец вучыўся ў гомельскім гарадскім ліцэі № 1. Дзмітрый сёлета ўпершыню прадстаўляў Беларусь на міжнароднай алімпіядзе, хаця і быў падрыхтаваны да гэтага яшчэ чатыры гады назад, аднак так здаралася, што не ўдавалася адолець адборачны этап. I вось гэта алімпіяда школьнікаў — шанс паказаць сябе, які хлопец і выкарыстаў: сабраўся з сіламі і выступіў паспяхова. Пры падрыхтоўцы да алімпіяды Дзмітрый праявіў і свае бліскучыя педагагічныя здольнасці, падключыўшы да работы і Арцёма Вольхіна, свайго таварыша, таксама выпускніка ліцэя Белдзяржуніверсітэта, які рэзультатыўна выступіў на міжнароднай алімпіядзе.

У сёлетнім інтэлектуальным спаборніцтве прынялі ўдзел больш за 300 школьнікаў і навучэнцаў сярэдніх агульнаадукацыйных устаноў ва ўзросце да 20 гадоў з 85 крагн свету. Усяго юным інфарматыкам прысуджана 26 залатых, 53 сярэбраныя і 73 бронзавыя медалі. Традыцыйна паспяхова выступілі ка-манды Кітая, Польшчы, ЗША, Расіі. Па рэйтынгу сярод краін-удзельніц Беларусь сёлета — восьмая. Для беларускай каманды 2009 год разам з 2006-м — самыя ўдалыя. У 2006 годзе ў скарбонцы беларусаў таксама былі тры медалі: два зала-тыя заваявалі Уладзімір Міняйлаў з Гомеля і Мікіта Леснікаў са Слуцка, і "серабро" — Гена Караткевіч.

Другие сайты факультетаСтруктураОбразованиеМагистратураНаукаМеждународное сотрудничествоСтудентуНИРСАСовет молодых ученыхОлимпиадыАбитуриентуШкольникуЦентр
Компетенций
по ИТ
Microsoft
Imagine Premium
ИсторияИздания факультетаПрофбюро ФПМИПерсональные страницыФотогалереи Газета ФПМыНаши партнеры