RUS ENG

"Брыганцiна" зноу збiрае пад сваiм ветразем здольных дзяцей

Уж не першы год у лiпенi на базе спартыуна-аздарауленчага лагера БДУ «Брыганцiна» (Радашковiчы) працуе Рэспублiканская летняя навукова-даследчая школа для вучняу i настаунiкау, а разам з ей i летнi физiка-матэматычны лагер для вучняу сталiцы. Селета школа сабрала 134 юныя даследчык i матэматыкi , iнфарматык i , фiзiкi , астраномii з усей рэспублiкi i 80 сталiчных юных талентау.

Жадаючых патрапiць у летнюю школу заусёды многа. Своеасаблiвым пропускам сюды можна лiчыць перамогу на розных iнтэлектуальна-даследчых спаборнiцтвах. Таму у школе у асноуным збiраюцца пераможцы рэспублiканскай навукова-практычнай канферэнцыi , тypнipay юных матэматыкау i фiзкау i нават першага мiжнароднага турнiру юных матэматыкау.

Вядомасць Рэспублiканскай летняй навукова-даследчай школы для вучняу i настаунiкау ужо дауно перасягнула межы нашай рэспублiкi . Дpyгi год сюды прыязджаюць французскiя школьнiкi , сёлета навiчкам i школы стал i два расiйскiя школьнiкi з таганрогскай профiльнай матэматычнай школы (дарэчы, таксама пераможцы алiмпiяд i конкурсау) разам з дацэнтам Таганрогскага педагагiчнага iнстытута Людмiлай Андрэеунай Турык.

Kaлi справа будзе i далей icцi так, то рэспублiканская навукова-даследчая школа для вучняу i настаункау зможа дарасцi да мiжнароднага узроуню. Як расказау яе нязменны кiраунiк, кандыдат фiзiка-матэматычных навук, дацэнт, намеснк дэкана факультэта прыкладной матэматыкi i iнфарматык i БДУ Барыс Валянцiнавiч Задворны, цiкавасць да школы выказваюць таксама балгары, немцы, казах i i iнш.

Рэспублканская летняя навукова-даследчая школа i загарадны летнi фiзка-матэматычны лагер для вучняу сталiцы будуць працаваць на базе "Брыганцiны" да 30 лiпеня, а 15 лiпеня адбылося ix афiцыйнае адкрыццё. Па добрай традыцы i у цырымонii адкрыцця ужо не першы год прымаюць удзел намеснiк Miнicтpa адукацы i Kaзiмip Сцяпанавiч Фарыно, дэкан факультэта прыкладной матэматыкi i iнфарматыкi БДУ, кандыдат фiзка-матэматычных навук, дацэнт Павел Аляксеевiч Мандрык, а таксама прадстаунiкi Камiтэта па адукацыi Мiнгарвыканкама i Мiнскага гарадскога iнстытута развiцця адукацыi .

Летняя школа таму i завецца школай, што дзецi тут могуць не толькi адпачыць, палепшыць свае здароуе, a i заняцца cвaiм любiмым предметам. Як падкрэслiвае Барыс Валянцiнавiч, рэспублканскую школу i лагер нiхто не падзяляе, школьнiкi наведваюць адны i тыя ж заняткi , спартыуныя i i ншыя мерапрыемствы.

Заняткау у лагеры па раскладзе не так шмат — тры гадзiны у дзень, але ж у iм сабралiся неардынарныя дзецi , таму i жыццё тут не такое, як у звычайнай школе: не настаунiкi даймаюць вучняу, каб тыя вучылiся i нешта pa6iлi, а вучнi не даюць спакою педагогам свaiмi бясконцым i пытаннямi i прапановамi заняцца даследаваннямi , разлкамi . Работу у лагеры можна назваць больш iндывiдуальнай, чым групавой. Варта адзначыць, што склад выкладчыкау школы пастаянны, тольк i крыху абнауляецца залiк выпускнiкоу БДУ, магicтрантау, аспiрантау. Тут працуюць як выкладчык i вышэйшай школы, так i школьныя настаунiкi . Сярод ix Барыс Валянцiнавiч Задворны, Леанiд Iванавiч Лаурыновiч, Мiхаiл Iванавiч Навумiк, Аляксандр Аляксандравiч Спiрыдонау, Барыс Барысавiч Камракоу, Алег Аляксеевiч Iльюценка, Юрый Уладзiмiравiч Развiн, Давiд Юр'евiч Змяйкоу, Таццяна Яугенауна Максiменка, Валерый Мiкалаевiч Калiнчук, Уладзiмiр Тадзьевiч Вяльчынскi i iншыя. Гэта менавта тыя людзi , якiя i у свой законны адпачынак не могуць абысцicя без юных "чамучак" i гатовы працаваць з iмi на адным энтузiязме.

У тым, што дзецi з любоую i павагай ставяцца да свaix настаунiкау, можна было пераканацца на прэс-канферэнцыi . Школьнiкi загадзя маглi падрыхтаваць свае пытанне i пакiнуць яго у спецыяльнай скрынцы. Юныя даследчыю, як правiла, людзi цiкауныя, таму проста закiдалi педагогау пытанням i як асабютымi , так прафесiйнымi , таксама iм хацелася даведацца, з якой жа мэтай яны прыязджаюць штогод у "Брыганцiну". Вядучым i канферэнцыi былi "старажылы" рэспублканскай школы — Яраслау Задворны, выхаванец сталiчнай школы № 41, i Алеся Пралiска, вучанiца сярэдняй школы № 1 пасёлка Дружны Пухавiцкага раёна.

Жыццё у рэспублканскай летняй школе вельмi насычанае. Штодзень акрамя заняткау праводзяцца спартыуныя мерапрыемствы, розныя конкурсы. Дзецi таксама займаюцца з пciхолагам, i не простым пciхолагам, а начальнiкам псiхалагiчнай службы БДУ Русланам Пятровiчам Папком, як i падрыхтавау для ix цiкавы i карысны матэрыял аб тым, як стаць паспяховым, як наладжваць узаемiны, apгaнiзоуваць сваю дзейнасць i г.д.

Адну з галоуных cваix задач юныя удзельнiкi летняй школы бачаць у тым, каб за тры тыднi падрыхтаваць даследаванне i годна прадставiць яго на вынiковай навукова-даследчай канферэнцыi . Самае выдатнае у гэтым выпадку тое, зауважае Б.В.Задворны, што некаторыя школьнiкi працягваюць працаваць над даследаваннямi , пачатымi у летняй школе, i выступаюць з iмi на раённых, абласных, рэспублканскiх канферэнцыях. Вось чаму сярод удзельнкау Рэспублiканскай летняй навукова-даследчай школы для вучняу i настаунiкау так шмат пераможцау самых розных конкурсау, тypнipay, канферэнцый. Гэта значыць, што сваей галоунай мэты — заахвочвання i далучэння дзяцей да творчай i навуковай дзейнасц i , школа дасягае.

Другие сайты факультетаСтруктураОбразованиеМагистратураНаукаМеждународное сотрудничествоСтудентуНИРСАСовет молодых ученыхОлимпиадыАбитуриентуШкольникуЦентр
Компетенций
по ИТ
Microsoft
Imagine Premium
ИсторияИздания факультетаПрофбюро ФПМИПерсональные страницыФотогалереи Газета ФПМыНаши партнеры