RUS ENG

Мiж традыцыйнай адукацыяй i рэальным сектарам

Супрацоунiцтва утверсiтэтау з прадпрыемствамi рэальнага сектора дазваляе вырашаць вельмi многiя задачы. Адна з найважнейшых — далучэнне да iнавацый як будучых спецыялiстау, так i выкладчыкау. У IT-адукацыi такое узаемадзеянне развiваецца найбольш плённа. Расказвае дэкан факультэта прыкладной матэматыкi i iнфарматыкi намеснiк першага прарэктара па адукацыйных iнавацыях i iнфармацыйных тэхналогiях БДУП.А.МАНДРЫК:

- Некаторы разрыу памiж патрабаваннямi рэаль­нага сектара i адукацыяй, вядома, icнye. I праблема нату­ральная, перш за усе з-за iмклiвага развiцця iнфармацыйна-камунiкацыйных тэхналогiй, старэння выкладчыкау, icтотнaгa адрознення у аплаце працы спецыялiстау IT-галiны i IT-адукацыi, адсутнасцi у многiх выкладчыкау вопыту удзелу у рэальных праектах. Каб стрымлiваць павелiчэнне гэтага разрыву, даводзiцца прыкладаць вельмi вялiкiя намаганнi, накiраваныя на умацаванне сувязей з прадпрыемствамi IТ-галiны i аб'яднанне намаганняу у справе падрыхтоукi спецыялiстау.

У якасцi прыкладу плённага супрацоунiцтва магу спынiцца на узаемадзеяннi БДУ i IBA. Гэта надзейны партнёр унiверсiтэта, якi добра разумее праблемы i задачы адукацыi, забяспечвае пастаянную шматпланавую падтрымку.

Мы вельмi цэнiм, напрыклад, дваццацiгадовую падтрымку студэнцкага алiмпiяднага руху, дапамогу у арганiзацыi i правядзеннi навукова-адукацыйных семiнарау i канферэнцый, регулярны удзел ва умацаваннi матэрыяльна-тэхнiчнай базы для суправаджэння вучэбнага працэсу.

У гэты час прыярытэтным напрамкам у нашым супрацоунiцтве зIВА выбрана падрыхтоука па карпаратыунай сiстэме кiравання SAP  ERP i сiстэмax бiзнес-аналiзу у асяроддзi COGNOS i SPSS. У Цэнтры кампетэнцый па iнфармацыйных тэхналогiях БДУ на базе ФПМI для студэнтау i выкладчыкау унiверсiтэта сумесна са спецыялiстамi IBA праводзяцца лекцыi, семiнары i лабараторныя заняткi па вучэбных курсах "Распрацоука праграм на SAP АВАР", "Бiзнес-аналiз у асяроддзi COGNOS ТМ1", “Асновы работы з SPSS Modeler", "Бiзнес-аналiз у асяроддзi COGNOS BI".

Прычым галоунай задачай навучання выкладчыкау БДУ з'яуляецца ix прафесiйная падрыхтоука у галiне iнавацыйных iнфармацыйных тэхналогiй i найноушага праграмнага забеспячэння ад вядучых сусветных вендарау, што у далейшым дазволiць iм выкарыстоуваць гэтыя веды для выкладання на сучасным узроунi.

Галоуная задача навучання выкладчыкау у Цэнтры кампетэнцый па Iнфармацыйных тэхналогiях БДУ — ixпрафесiйная падрыхтоука у галiне iнавацыйных iнфармацый­ных тэхналогiй iнайноушага праг­рамнага забеспячэння ад вядучых сусветных вендарау, што у далей­шым дазволщь iм выкарыстоуваць гэтыя веды для выкладання на сучасным узроунi.

Нашы сумесныя праграмы адкрыты для ycix студэнтау i выклад­чыкау любога унiверсiтэта краiны. Дзясяткi i сотнi студэнтау i IT-спецыялiстау пастаянна праглядаюць сайт IВА у пошуках прапаноу аб удзеле у навучальных трэнiнгах i семiнарах. Дык вось, добрым прыкладам такога адкрытага курса з'яуляецца курс SAP TERP10 "Iнтэграцыя 6iзнес-працэсау", якi чытаецца для сту­дэнтау i выкладчыкау устаноу вышэйшай адукацыi у межах праграмы "Унiверciтэцкi альянс SAP". Варта адзначыць, што заняткi вядуць выкладчыкi ФПМI БДУ, якiя прайшлi навучанне у Акадэмiчным цэнтры кампетэнцый SAP пры падтрымцы IBA i паспяхова здалi сертыфiкацыйны тэст.

Для разумення маштабу той падтрымкi, якую мы атрымлiваем дзякуючы Цэнтру кампетэнцый па iнфармацыйных тэхналогiях, дастаткова пералiчыць адукацыйныя iнiцыятывы, у якix удзельнiчае цэнтр. Гэта праграма "Сеткавая акадэмiя Cisco"; унiверсiтэцкiя праграмы IBM; праграма "Унiверсiтэцкi альянс SAP"; акадэмiчная iнiцыятыва "ORACLE ACADEMY" з трох узроуняу; адукацыйная праграма Microsoft, якая уключае такiя напрамкi, як iнавацыi у вучэбным працэсе, праграмы лiцэнзавання для выкладчыкау i студэнтау, падтрымка студэнтау i маладых спецыялiстау у правядзеннi алiмпiяд i канферэнцый; выкарыстанне праграмных прадуктау 1С у вучэбным працэсе; "Акадэмiя Касперскага".

Акрамя таго, на базе ФПМI БДУпрацуе iнстытут перападрыхтоукi i павышэння квалiфiкацый у галiне тэхналогiй iнфарматызацыi i кipaвання, дзе арганiзоуваецца цэлы спектр адукацыйных курсау па сучасных праблемах i iнфарматызацыi, iнфармацыйнай бяспекi, карпаратыуных сiстэмах бiзнес-аналiзу i кiравання.

Падрыхтавау АляксандрАНДРЫЯНАУ.

Другие сайты факультетаСтруктураОбразованиеМагистратураНаукаМеждународное сотрудничествоСтудентуНИРСАСовет молодых ученыхОлимпиадыАбитуриентуШкольникуЦентр
Компетенций
по ИТ
Microsoft
Imagine Premium
ИсторияИздания факультетаПрофбюро ФПМИПерсональные страницыФотогалереи Газета ФПМыНаши партнеры