RUS ENG

Новых ідэй і смелых рашэнняў пажадалі члены журы юным даследчыкам

Работа Івана Зайкова, навучэнца 9 класа сярэдняй школы № 118 Мінска, “Прататып робата-маніпулятара” на XVII Рэспубліканскім конкурсе даследчых работ навучэнцаў агульнаадукацыйных устаноў была адзначана дыпломам першай ступені. Па просьбе членаў журы секцыі “Інфарматыка” робатІвана пісаў і маляваў. Сваіх робатаў Іван стварае разам з бацькам, які дапамагае ажыццявіць задуманае. Праграмы хлопец піша самастойна. Яшчэ адзін робат хлопчыка — Ваня — стаў любімцам сям’і і весяліць усіх сваімі танцамі.

Больш падрабязна пра XVII Рэспубліканскі конкурс даследчых работ навучэнцаў агульнаадукацыйных устаноў чытайце далей.

НА ЗДЫМКУ: Іван Зайкоў са старшынёй журы секцыі “Інфарматыка”, прафесарам кафедры камп’ютарных тэхналогій і сістэм ФПМІ БДУ, доктарам педагагічных навук, акадэмікам Акадэміі інфарматызацыі адукацыі В.У.Казачонкам.

Дыпломамі пераможцаў адзначаны 92 даклады (21 дыплом першай ступені, 25 дыпломаў другой ступені, 46 дыпломаў — трэцяй). Сярод рэгіёнаў па колькасці пераможцаў на першым месцы аказаўся традыцыйна Мінск (37 дыпломаў), на другім — Мінская вобласць (21 дыплом). Навучэнцы Гродзенскай вобласці заваявалі 8 дыпломаў, на адзін дыплом ад іх адсталі навучэнцы Гомельскай вобласці, 5 дыпломаў атрымалі навучэнцы Віцебшчыны і 4 — Брэстчыны. Скарбонка Ліцэя БДУ папоўнілася 4 дыпломамі.

Навукава-даследчая дзейнасць са школьнікамі ў нашай краіне набыла сапраўды агульнарэспубліканскі характар. У шэрагу рэгіёнаў праводзяцца абласныя канферэнцыі (у сталіцы, Мінскай, Гомельскай, Гродзенскай абласцях), а таксама мноства раённых і гарадскіх канферэнцый. Нашы юныя вучоныя на міжнародных турнірах, канферэнцыях штогод становяцца пераможцамі. Толькі за мінулы навучальны год яны былі адзначаны больш чым 20 дыпломамі рознай вартасці на шматлікіх міжнародных канферэнцыях, такіх як Балтыйскі навукова-інжынерны конкурс (Санкт-Пецярбург), міжнародная канферэнцыя юных вучоных ICYS, міжнародная канферэнцыя школьнікаў краін Еўрасаюза EUCYS, INTEL ISEF і інш. Менавіта на рэспубліканскім конкурсе даследчых работ праводзіцца асноўны адбор удзельнікаў на міжнародныя канферэнцыі ад нашай краіны. У гэтым годзе на ўдзел у XVII Рэспубліканскім конкурсе даследчых работ было пададзена 850 заявак, у мінулым годзе іх было крышку больш. На сам жа конкурс былі адабраны 192 работы. А гэта значыць, што амаль кожная пятая работа была дапушчанада абароны. Як заўважыў на падвядзенні вынікаў конкурсу Барыс Валянцінавіч Задворны, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ, старшыня секцыі “Матэматыка” і намесніксустаршыні рэспубліканскага конкурсу даследчых работ школьнікаў, гэты факт і радуе, і прымушае задумацца адначасова. Задумацца аб тым, што на конкурс трапляе вялікая колькасць работ, якія нагад ваюць, хутчэй, простую рэфератыўную работу, чым даследчую, многія з іх падобныя адна на адну. На вялікі жаль, сустракаюцца работы, якія ўяўляюць сабой плагіят, з чым журы конкурсу жорстка змагаецца і будзе працягваць гэта рабіць. Адметна, што члены журы (а ў яго склад увахо дзяць 42 вучоныя з розных універсітэтаў і даследчых інстытутаў НАН Беларусі, сярод якіх 10 дактароў і 25 кандыдатаў навук) затрачваюць шмат часу на знаём ства з гэтай вялікай колькасцю работ і, на жаль, нярэдка ім даводзіцца не адбіраць найбольш годныя работы, у якіх аўтары імкнуліся вылучыць, развіць і абгрунтаваць сваю, хоць і маленькую, ідэю, а разбірацца ў тым, адкуль і наколькі спісаны некаторыя “даследаванні”. Пры гэтым члены журы імкнуцца абавязкова на кожную работу напісаць рэцэнзію, каб іх аўтары, якія вылучылі ідэі, ведалі, у якім кірунку ім рухацца далей са сваім даследаваннем.

Усяго на канферэнцыі было заслуха на 188 работ. Не прыехалі па ўважлівых прычынах аўтары толькі чатырох работ, і сярод іх школьнікі з Расіі і Украіны. Сапраўды, рэспубліканскі конкурс даследчых работ школьнікаў ужо даўно выйшаў за межы Беларусі, ім цікавяцца ў іншых краінах.

Яшчэ адзін станоўчы факт, які можна было адзначыць, аналізуючы геаграфію ўдзельнікаў конкурсу: навукай актыўна займаюцца школьнікі не толькі са сталіцы і абласных гарадоў, але і з раённых цэнтраў і сельскай мясцовасці. У прыватнасці, навучэнец 11 класа сярэдняй школы № 2 Чавус Магілёўскай вобласці Кірыл Старавойтаў разглядаў вельмі актуальную на сёння тэму, якая тычыцца небяспекі сутыкнення Зямлі з астэроідамі і некаторых эфектыўных спосабаў прадухілення такіх сітуацый. А 10-класніца Вольга Волкава з гэтага ж раёна (Радамльскі ВПК “дзіцячы сад — сярэдняят школа”) выступіла з работай “Асаблівасці біялогіі сумніка. Месца лакалізацыі гэтага інвазіўнага віду на тэрыторыі Чавускага раёна і метады бараць бы з ім”.

Старшыня секцыі “Астраномія” Альгерд Паўлавіч Кузнечык, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт, дырэктар абсерваторыі БДУ, адзначыў, што ўпершыню за ўвесь час правядзення канферэнцыі ў гэтым годзе коль касць дыпломаў у секцыі “Астраномія” ад абласцей перавысіла колькасць дыпломаў ад Мінска. “Праўда, якасць іх розная, але такая падзея сведчыць пра тое, што нашы паважаныя настаўнікі ў рэгіёнах пачалі працаваць дастаткова плённа. Ім за гэта вялікі дзякуй!” — адзначыў А.П.Кузнечык.

Старшыня журы секцыі “Біялогія”, кандыдат біялагічных навук, дацэнт кафедры фізіялогіі чалавека і жывёл БДУ Дзмітрый Барысавіч Сандакоў заўважыў, што конкурс значна памаладзеў: усё больш 7- і 8-класнікаў удзельні чаюць у ім. Так, сямікласнік Уладзіслаў Валец з гімназіі № 3 Баранавіч (Брэсцкая вобласць) вывучаў уплыў ультрагуку на рост раслін; сямікласніцы Кацярына Патапенка, Таццяна Ярмак з 10-й гімназіі Гомеля атрымлівалі біягумус кольчатых чарвякоў пасля іх рэгенерацыі, а сямікласніца Таццяна Лёгкая з Яновіцкай сярэдняй школы Клецкага раёна (Мінская вобласць) праводзіла батанічны маніторынг вышэйшай воднай расліннасці сажалак Клецка. Зразумела, што ім было цяжка канкурыраваць з вопытнымі 11-класнікамі, якія ведаюць, што сабой уяўляюць міжнародныя канферэнцыі і турніры юных матэматыкаў, фізікаў, але дзеці вельмі стараліся, таму некаторыя з іх нават былі адзначаны дыпломамі. Падчас уручэння дыпломаў члены журы секцый шмат гаварылі аб тым, што б яны яшчэ хацелі ўбачыць у работах юных даследчыкаў. Так, Дзмітрый Барысавіч Сандакоў заўважыў, што ў аўтараў работ не хапае смеласці брацца за новыя ідэі, асвойваць новыя методыкі. Ён адзначыў, што без рызыкі і смеласці не бывае выбітнага выніку.

Віктар Мікалаевіч Хвалюк, кандыдат хімічных навук, дацэнт кафедры агульнай хіміі і методыкі выкладання хіміі хімічнага факультэта БДУ, старшыня секцыі “Хімія”, дадаў, што ў сучасным свеце надзвычай важныя ідэі, але людзей, якія іх могуць генерырываць, вельмі мала. І калі ў школьніка ўзнікла ідэя, то добра самому яе развіваць. Сапраўды, сучасная навука ў большасці сваёй калектыўная (асабліва ў прыродазнаўчых прадметах), але на раннім этапе, калі маладыя людзі толькі імкнуцца далучыцца да навукі, варта спрабаваць самому рэалізаваць сваю ідэю. І хоць хімія — эксперыментальная навука, у якой скла дана нешта зрабіць, не маючы добрага апаратнага забеспячэння, рэактываў, усё ж можна генерыраваць простую ідэю і давесці яе да розуму, перакананы В.М.Хвалюк.

Адной з самых вялікіх секцый на конкурсе традыцыйна з’яўляецца секцыя “Інфарматыка”. У гэтым годзе, як расказаў Віктар Уладзіміравіч Казачонак, старшыня журы секцыі, прафесар кафедры камп’ютарных тэхналогій і сістэм ФПМІ БДУ, доктар педагагічных навук, акадэмік Акадэміі інфарматызацыі адукацыі, было заяўлена 37 дакладаў, а адбылося больш, бо асобныя школьнікі пажадалі выступіць з двума дакладамі, і члены журы не змаглі ім адмовіць.

Што тычыцца тэматыкі работ у секцыі “Інфарматыка”, то, як заўважыў В.У.Казачонак, мы ўсе ведаем, што памеры камп’ютара памяншаюцца, а яго магчымасці павялічваюцца. Таму ў гэтым годзе было шмат работ, прысвечаных узаемасувязі камп’ютараў, а таксама сувязі камп’ютараў з рознымі тэхнічнымі прыладамі. Віктар Уладзіміравіч вызначыў работу дзевяцікласніка сярэдняй школы № 118 Мінска Івана Зайкова “Прататып робата-маніпулятара”. Іван прынёс на канферэнцыю свайго робата, які па просьбе членаў журы пісаў і маляваў. Хлопец пачынаў мадэліраваць сваіх робатаў з самых простых святлодыёдаў і элементарных праграм на камп’ютары, а сёння яго робаты могуць рабіць розныя дзеянні. Юны даследчык таксама прадэманстраваў робата Ваню, які ўмее танцаваць, і кішэнны камп’ютар. Усе гэтыя прылады Іван робіць разам са сваім татам. Бацька дапамагае тэхнічна рэалізаваць задуму, а сын піша праграмы, у такім тандэме атрымліваецца сапраўднае чараўніцтва. Іван таксама ўдзельнічае ў алімпіядзе па інфарматыцы, што вельмі дапамагае яму ў напісанні праграм. А пакуль у яго ёсць вялікі шанс прадэманстраваць і свету свае вынаходніцтвы. Галоўны інспектар упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Алена Мікалаеўна Сенчанка падчас уручэння дыпломаў першай ступені павіншавала ўсіх пераможцаў з заслужанымі ўзнагародамі, а ўсім удзель нікам конкурсу сказала, што за тры конкурсныя дні яны абагаціліся каштоўным вопытам прадстаўлення і абароны сваіх навуковых даследаванняў перад сапраўднымі вучонымі. Алена Мікалаеўна адзначыла значны ўклад у развіццё ў школьнікаў даследчых кампетэнцый іх педагогаў і ўсіх вучоных, якія працавалі падчас конкурсу з моладдзю.

Пасля ўручэння дыпломаў асобных пераможцаў чакала яшчэ адно выпрабаванне — тэсціраванне па англійскай мове: хто яго паспяхова пройдзе, зможа стаць удзельнікам шматлікіх міжнародных канферэнцый. Англійская мова — мова, на якой размаўляюць усе вучоныя свету, таму маладым даследчыкам варта пра гэта памятаць. Каб не атрымалася так, як на секцыі “Астраномія”: работа адзінаццацікласніка Ільі Тоўкача з сярэдняй школы № 49 Мінска “Ацэнка верагоднасці выяўлення жыцця на экзапланеце” была самай лепшай, таму і адзначана 64 баламі з 75 магчымых, але хлопец не зможа прадставіць яе на міжнародным узроўні, бо не валодае англійскай мовай.

Што тычыцца прэтэндэнтаў на ўдзел у міжнародных інтэлектуальных навуковых спаборніцтвах, то сярод іх аказаліся і ўжо вопытныя юныя даследчыкі, у прыватнасці навучэнец 11 класа гімназіі № 1 Жодзіна (Мінская вобласць) Захар Якубоўскі. Яго работа называлася вельмі коратка: “Перкаляцыя”. У хлопца ёсць два выдатныя памочнікі, вядомыя ў краіне настаўнікі фізікі — яго бацькі Эла Мікалаеўна і Аляксандр Уладзіміравіч Якубоўскія. У мінулым годзе Захар атрымаў дыплом першай ступені на рэспубліканскай канферэнцыі за работу “Міражы ў вадзе”. З гэтым даследаваннем хлопец удзельнічаў у Балтыйскім конкурсе даследчых работ (атрымаў дыплом настаўніцкага журы) і ў міжнароднай канферэнцыі маладых вучоных, якая праходзіла ў Галандыі.

“З падвядзеннем вынікаў конкурсу, — як заўважыў у сваім звароце да юных даследчыкаў Б.В.Задворны, — работа не заканчваецца. З намі трэба падтрымліваць сувязь, бо ў нас праводзіцца шмат мерапрыемстваў. Вось, напрыклад, у гэты час (24 лютага) у БДУ праходзіць міжнародны матэматычны турнір гарадоў, і многія навучэнцы ўдзельнічаюць у ім. Каманда Мінска паехала ў Санкт-Пецярбург на традыцыйную алімпіяду. Пераможцы конкурсу даследчых работ па інфарматыцы, матэматыцы, фізіцы і астраноміі традыцыйна запрашаюцца ў летнюю навукова-даследчую школу “Брыганціна” ў ліпені. Таму ў канцы красавіка шукайце нас, мы будзем праводзіць набор у гэтую школу. Конкурс часам дасягае трох чалавек на месца, таму могуць патрапіць не ўсе жадаючыя”.

Барыс Валянцінавіч таксама звярнуў увагу юных даследчыкаў і іх педагогаў на тое, што ўжо два гады ідзе эксперымент па ўкараненні электроннай рэгістрацыі ўдзельнікаў конкурсу праз інтэрнэт. У наступным годзе ў рэспубліканскім конкурсе даследчых работ змогуць прыняць удзел толькі тыя школьнікі, якія абавязкова пройдуць як электронную рэгістрацыю, так і прадаставяць афіцыйную заяўку ад сваёй установы адукацыі (з адна часовым прадастаўленнем матэрыялаў свайго даследавання).

Віншуем пераможцаў і іх настаўнікау з выдатным выступленнем на конкурсе даследчых работ!

Святлана КІРСАНАВА.

Фота аўтара.

Другие сайты факультетаСтруктураОбразованиеМагистратураНаукаМеждународное сотрудничествоСтудентуНИРСАСовет молодых ученыхОлимпиадыАбитуриентуШкольникуЦентр
Компетенций
по ИТ
Microsoft
Imagine Premium
ИсторияИздания факультетаПрофбюро ФПМИПерсональные страницыФотогалереи Газета ФПМыНаши партнеры