RUS ENG

13 гадоў стабільна высокіх вынікаў

Каманда Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адзіная з Беларусі прадстаўляла нашу краіну на 20-й Міжнароднай матэматычнай студэнцкай алімпіядзе, якая завяршылася 12 жніўня ў Балагоеўградзе (Балгарыя). Як заўсёды, не абышлося без медалёў: студэнт трэцяга курса Сяргей Фінскі стаў залатым прызёрам, а “серабро” заваявалі трэцякурснік Уладзіслаў Стажынскі і чацвёртакурснік Арцём Говараў. Усе яны з факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі.

Міжнародная матэматычная студэнцкая алімпіяда ўяўляе сабой самыя прэстыжныя спаборніцтвы па класічнай матэматыцы сярод студэнтаў усяго свету. Сёлета ў ёй бліснулі інтэлектам 300 чалавек з больш чым 35 краін.

Удзельнікі алімпіяды спаборнічаюць у рашэнні задач даследчага характару, звязаных з такімі галінамі вышэйшай матэматыкі, як матэматычны аналіз, дыферэнцыяльныя ўраўненні, аналітычная геаметрыя, камбінаторыка і інш. Сёлета, як і заўсёды, фармат мерапрыемства прадугледжваў рашэнне дзесяці задач на працягу двух дзён. Натуральна, мова алімпіяды — англійская.

“Белдзяржуніверсітэт удзельнічае ў Міжнароднай матэматычнай студэнцкай алімпіядзе з 2001 года, — нагадаў дэкан факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ Павел Мандрык на ўрачыстай цырымоніі ўшанавання пераможцаў у alma mater. — На рахунку студэнтаў БДУ 37 залатых, 30 сярэбраных і 5 бронзавых медалёў”.

Удавалася прадстаўнікам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта дасягаць і абсалютнага першынства ў свеце.
“Быць першымі ў свеце нялёгка, а тым больш у фундаментальнай матэматыцы, — канстатаваў Павел Аляксеевіч. — Паколькі алімпіяда — спорт найвышэйшых дасягненняў, мы заўсёды адпраўляем на яе студэнтаў, здольных паказаць найвышэйшыя вынікі. Каманда гэтага года ўжо вопытная. Хлопцы вельмі шмат працавалі на гэтыя медалі, у тым ліку і самастойна”.

Як вядома, адбор членаў каманды на міжнародную алімпіяду звычайна ажыццяўляецца па выніках універсітэцкай, а затым рэспубліканскай студэнцкай матэматычнай алімпіяды.

Для саміх пераможцаў іх паспяховае выступленне раўназначна атрыманню пэўных кваліфікацыйных паказчыкаў, дзякуючы якім студэнтаў ужо ведаюць у свеце. “Мяркую, праз некаторы час мы пачуем іх імёны сярод імёнаў знакамітых вучоных-матэматыкаў”, — зазначыў дэкан ФПМІ.

Студэнты пацвердзілі, што збіраюцца звязаць сваё прафесійнае будучае з класічнай, фундаментальнай матэматыкай.

Іна НІКІЦЕНКА.
nikitsenka@ng-press.by
Фота Алега ІГНАТОВІЧА.

Другие сайты факультетаСтруктураОбразованиеМагистратураНаукаМеждународное сотрудничествоСтудентуНИРСАСовет молодых ученыхОлимпиадыАбитуриентуШкольникуЦентр
Компетенций
по ИТ
Microsoft
Imagine Premium
ИсторияИздания факультетаПрофбюро ФПМИПерсональные страницыФотогалереи Газета ФПМыНаши партнеры