RUS ENG

Кантрольныя пытанні да экзамену па курсу «Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый» для студэнтаў першага курса ФПМІ ў 2016-2017 навучальным годзе

  1. Фармацыйны і цывізацыйны падыходы да вывучэння гісторыі. Тыпы цывілізацый. Беларусь у кантэксце усходнеславянскай і агульнаеўрапейскай гісторыі.
  2. Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі. Індаеўрапейцы. Вялікае перасяленне народаў. Славянізацыя балтаў. Дрыгавічы, крывічы, радзімічы.
  3. Станаўленне сярэдневяковай цывілізацыі і характарыстыка яе палітычнай сістэмы.
  4. Полацкае і Тураўскае княствы, іх узаемаадносіны з Кіевам і Ноўгарадам.
  5. Станаўленне феадальных адносін у Еўропе і іх асаблівасці ў Полацкім княстве.
  6. Барацьба насельніцтва заходніх зямель Русі з крыжацкай агрэсіяй і мангола-татарскай пагрозай.
  7. Культура Беларусі ў 9-13 стагоддзі.
  8. Асноўныя палітычныя і эканамічныя тэндэнцыі ў развіцці Заходняй Еўропы і Маскоўскай дзяржавы ў познім сярэднявеччы (13-16ст.)
  9. Перадумовы і ўтварэнне адзінай балцка-славянскай дзяржавы Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага.
  10. Палітычны лад ВКЛ і яго асаблівасці.
  11. Сацыяльна-эканамічнае развіццё ВКЛ. Аграрная рэформа і канчатковае запрыгоньванне сялян.
  12. Дынастычная барацьба ў ВКЛ. Крэўская ўнія. Пачатак распаўсюджвання каталіцтва у ВКЛ.
  13. Знешняя палітыка ВКЛ у час княжання Вітаўта. Грунвальдская бітва і яе значэнне.
  14. Сацыяльны і нацыянальны склад насельніцтва ВКЛ. Фарміраванне беларускай народнасці.
  15. Рэнесанс (Адраджэнне) у Еўропе і яго асаблівасці ў Беларусі. Культура Беларусі ў 14-16 ст.
  16. Еўропа на шляху ад сярэднявечча да Новага часу. Стварэнне каланіяльнай сістэмы. Зараджэнне капіталістычных адноісн.
  17. Барацьба за гегемонію ва Ўсходняй Еўропе. Люблінская ўнія і стварэнне Рэчы Паспалітай.
  18. Гуманізм і рэфармацыя ў Еўропе і ў Беларусі. Дзеячы рэмармацыі.
  19. Контррэфармацыя ў Еўропе і Беларусі. Брэсцкая царкоўная ўнія.
  20. Войны на тэрыторыі Беларусі ў часы Рэчы Паспалітай (17-18 ст.)
  21. Палітычны крызіс і спроба рэформ ў Рэчы Паспалітай у канцы 18 ст. Першы і другі падзелы дзяржавы. Канстытуцыя 3 мая 1791г.
  22. Паўстанне пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі. Трэці падзел Рэчы Паспалітай.
  23. Палітычнае і сацыяльна-эканамічнае становішча Беларусі ў складзе Расійскай Імперыі.
  24. Асноўныя тэндэнцыі палітычнага і сацыяльна-эканамічнага развіцця сусветнай гісторыі ў 19ст. Фарміраванне індустрыяльнай цывілізацыі.
  25. Вайна 1812г. і Беларусь. «Польскае пытанне» напярэдадні і ў час вайны.
  26. Палітыка расійскага ўрада на тэрыторыі Беларусі ў першай палове 19ст. Ліквідацыя ўніяцкай царквы.
  27. Грамадска-палітычны рух у Беларусі ў першай палове 19ст. Паўстанне 1830-1831 гг.
  28. Крызіс прыгонніцтва. Адмена прыгоннага права.
  29. Буржуазныя рэформы 60-70-х гадоў 19 ст. і асаблівасці іх правядзення на тэрыторыі Беларусі.
  30. Паўстанне 1863г. Беларускі нацыянальны рух у другой палове 19 ст.
  31. Развіцце капіталізму ў Заходняй Еўропе і Беларусі ў другой палове 19 – пачатку 20 ст.
  32. Роля марксізму і сацыял-дэмакратычнага руху ў грамадска-палітычным жыцці Еўропы і Беларусі ў канцы 19 – пачатку 20 ст.
  33. Беларускі нацыянальны рух у канцы 19 – пачатку 20 ст.
  34. Фарміраванне беларускай нацыі.
  35. Сталыпінскія рэформы і вынікі іх правядзення на тэрыторыі Беларусі.
  36. Культура Беларусі ў 19 – пачатку 20 ст.
  37. Рэвалюцыя 1905 – 1907 гг. у Расіі і Беларусі.
  38. Першая сусветная вайна і Беларусь. Нацыянальны беларускі рух на акупаванай тэрыторыі.
  39. Лютаўская рэвалюцыя ў Беларусі. Устанаўленне дваеўладдзя.
  40. Беларускі нацыянальны рух у сакавіку-кастрычніку 1917г.
  41. Кастрычніцкая рэвалюцыя і ўсталяванне савецкай улады ў Беларусі.
  42. Праблема дзяржаўнага самавызначэння Беларусі. Усебеларускі з’езд (снежань 1917) і яго вынікі.
  43. Утварэнне Беларускай Народнай Рэпублікі і яе дзейнасць на акупаванай немцамі тэрыторыі.
  44. Утварэнне БССР і Літоўска-Беларускай рэспублікі.
  45. Польска-савецкая вайна 1919 – 1920. Рыжскі мір і яго вынікі.
  46. Спробы мадэрнізацыі эканомікі ў 20-ыя гады. НЭП.
  47. Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва ў БССР у 20-30 гг.
  48. Сацыяна-эканамічнае становішча беларускай вёскі ў 20-30 гг. Палітыка калектывізацыі і яе вынікі.
  49. Індустрыялізацыя БССР і яе вынікі.
  50. Палітыка беларусізацыі і яе вынікі. Развіццё культуры ў міжваенны перыяд.
  51. Усталяванне таталітарных рэжымаў у Еўропе і СССР. Масавыя рэпрэсіі 1920-1930гг. у СССР і БССР.
  52. Палітычнае і сацыяльна-эканамічнае становішча Заходняй Беларусі пад уладай Польшчы (1921-1939).
  53. Нацыянальна-вызваленчы рух у Заходняй Беларусі ў 1921-1939гг.
  54. Міжнародныя абставіны ў свеце ў 30-х гадах 20ст. Мюнхенскае пагадненне.
  55. Спробы стварэння калектыўнай бяспекі ў Еўропе. Савецка-французска-англійскія перамовы. Пакт Рыбентропа-Молатава.
  56. Пачатак Другой сусветнай вайны. Уз’яднанне Беларусі.
  57. Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя пераўтварэнні ў Заходніх абласцях Беларусі ў 1939-1941 гг.
  58. СССР і краіны Балтыі. Савецка-фінская вайна.
  59. Мерапрыемствы СССР па ўмацаванню абароназдольнасці краіны.
  60. Напад Германіі на СССР. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі.
  61. Акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі. Калабарацыянізм.
  62. Партызанскі рух на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
  63. Пыртыйнае, камсамольскае і антыфашысцкае падполле у гады Вялікай Айчыннай вайны.
  64. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх акупантаў.
  65. Капітуляцыя Германіі. Патсдамская канферэнцыя.
  66. Манчжурская аперацыя войскаў Чырвонай Арміі. Капітуляцыя Японіі.
  67. Уклад беларускага народа ў разгром фашысцкай Германіі.
  68. Пасляваеннае спаборніцтва дзвюх сацыяльна-палітычных сістэм. Крызіс і ліквідацыя сусветнай сацыялістычнай сістэмы.
  69. Аднаўленне народнай гаспадаркі БССР у 1945-сяр.1960 гг. Калектывізацыя ў Заходняй Беларусі.
  70. Беларусь у перыяд спроб дэмакратызацыі грамадства і эканамічных рэформ (сяр.50-х - сяр.60-х гг.)
  71. Асноўныя тэндэнцыі развіцця еўрапейскіх краін ў 1970 – пачатку 1990 гг. Нарастанне крызісных з’яў у СССР.
  72. Палітыка перабудовы і нацыянальна-дэмакратычны рух у Беларусі.
  73. Крызіс СССР як унітарнай дзяржавы. Прыняцце Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР і яго значэнне.
  74. Дэнансацыя саюзнага дагавора 1922 г. і ўтварэнне СНД.
  75. Дзаржаўнае будаўніцтва ў канцы 20ст. Прыняцце канстытуцыі 1994 г. Рэарганізацыя ўладных структур. Усталяванне прэзідэнцкай рэспублікі.
  76. Сацыяльна-эканамічнае жыццё Рэспублікі Беларусь у пачатку 21 ст., асноўныя напрамкі і вынікі.
  77. Незалежная Беларусь на міжнароднай арэне. Утварэнне саюза Беларусі і Расіі, ЕўрАзЭС, ЕАЭС.
  78. Развіццё культуры Беларусі ў канцы 20ст. – пачатку 21 ст.
Другие сайты факультетаСтруктураОбразованиеМагистратураНаукаМеждународное сотрудничествоСтудентуНИРСАОлимпиадыАбитуриентуШкольникуЦентр
Компетенций
по ИТ
Azure Dev Tools for TeachingИсторияИздания факультетаПрофбюро ФПМИПерсональные страницыФотогалереи Газета ФПМыНаши партнеры